+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

«Гавары праўду»: Падтрымаем дзяцей вайны!

Напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі і Дня Незалежнасці грамадзянская кампанія «Гавары праўду» пачала нацыянальную акцыю «Падтрымаем дзяцей вайны».

Такіх у рэспубліцы зараз 950 000 чалавек. Гэта людзі ад 70 гадоў і старэй.

Аднак у большасці сваёй яны не падпадаюць пад Указ Прэзідэнта Блераусі нумар 54 «Аб аказанні адзіначасовай матэрыяльнай дапамогі» да Дня Незалежнасці, бо іхны прававы статус не ўстаноўлены Законам «Аб ветэранах», прынятым яшчэ ў 1992 годзе.

Таму кандыдат у прэзідэнты краіны на выбарах 2010 года, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Ўладзімір Някляеў звяртаецца ў Палату прадстаўнікоў і Савет міністраў рэспублікі са зваротам аднавіць нарэшце справядлівасць у адносінах да пакалення “дзяцей вайны”.

У прыватнасці, варта афіцыйна зацвердзіць іх прававы статус, як гэта зроблена ў некаторых рэспубліках былога СССР.

Зразумела, што гэта складаная і няпростая працэдура. Тым не менш прыйшоў час ініцыяваць яе. Бо на долю гэтых людзей выпалі не толькі цяжкасці гітлераўскай акупацыі – яны сваёй самаахвярнай працай аднаўлялі затым разбураную краінай вайну, шмат унеслі ў стварэнне сучаснай незалежнай Рэспублікі Беларусь.

На думку актывістаў, пакуль вырашаюцца працэдурныя прававыя моманты, што вызначаць дапамогу дзяржавы гэтай катэгорыі грамадзян, варта падумаць пра тое, якую маральную падтрымку можна аказаць «дзецям вайны» ў год падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя Перамогі.

Напрыклад, гэта могуць быць цыклы перадач і публікацый у СМІ, падрыхтоўка і выданне ўспамінаў, шэфства з боку дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый, выдзяленне адзіначасовай матэрыяльнай дапамогі са сродкаў мясцовых бюджэтаў.

Самі актывісты «Гавары праўду» шукаюць зараз тых «дзяцей вайны», якія засталіся без падтрымкі і маюць патрэбу ў звычайнай чалавечай спагадзе, бытавой дапамозе.

Апроч апекавання над такімі людзьмі, кампанія разаслала віншавальныя лісты шмат з тых 70-гадовых, хто падтрымліваў “Гавары праўду” за апошнія чатыры гады:

«…Вы маеце да памяці пра вайну асаблівыя, наўпроставыя адносіны… Бо яна пазбавіла Вас паўнакроўнага, шчаслівага дзяцінства. Пакаленню дзяцей вайны выпала зашмат слёз, душэўных ран і крыўдаў, абраз і несправядлівасці. Цяжкія гады акупацыі, голаду, разрухі не дадалі і здароўя…

Сёння прыйшла чарга дзяржавы – ацаніць Вашыя заслугі, выказаць Вам сваю падзяку і дапамагчы. Падтрымаць. Добрым словам і канкрэтнай патрэбнай справай.

Будзем дабівацца належнага да Вас стаўлення і павагі да Вашых заслуг, патрабуючы афіцыйнага зацверджання статуса «дзяцей вайны».

А пакуль – прыміце шчырыя, заслужаныя віншаванні і пажаданні моцнага здароўя, аптымізму, лепшай долі для Вашых дзяцей і ўнукаў».

У планах кампаніі – падрыхтаваць кнігу ўспамінаў «дзяцей вайны» да юбілейнага Дня Перамогі.

www.zapraudu.info

 

2 июля 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета