+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

“Гавары праўду”: патрэбна больш дасканалая сістэма самазанятасці

Сёння кіраўнікі арганізацыі Андрэй Дзмітрыеў і Сяргей Вазняк. а таксама рэгіянальныя каардынатары Лідзія Сагідуліна і алег Квяцінскі сустрэліся з главой Віцебска Віктарам Нікалайкіным. 

Сустрэча доўжылася амаль паўтары гадзіны. Перш за ўсе яе ўдзельнікі абмеркавалі пытанне самазанятасці насельніцтва. 

— Вядома, што «Гавары праўду» выступае за тое, каб людзі маглі займацца сваей справай, проста купляючы ліцэнзію, і не пужаліся, што ў дзверы пагрукаецца падатковая. А грошы, на якія купляюцца ліцэнзіі, заставаліся б у гарадскім бюджэце. Варта адзначыць, што Віктар Нікалайкін падтрымаў нашую ініцыятыву, — распавядае Андрэй Дзмітрыеў.

Другое важнае пытанне — пабудаванне ў горадзе грамадскага дыялогу праз форумы грамадзянскага развіцця і ўключэння ў каардынацыйныя органы прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Таксама гаварылася пра неабходнасць пашырэння ў горадзе прасторы для палітычных акцый.

— Мы падкрэслілі, што палітычныя акцыі адрозніваюцца ад забаўляльных акцый тым, што іх мэта — не проста сабраць людзей, а праінфармаваць грамадства пра нейкія праблемы і данесці свой погляд на іх вырашэнне. Наша прапанова — вызначыць спіс месцаў, дзе забаронена праводзіць масавыя мерапрыемствы, а ўсе іншыя месцы вызначыць як дазволеныя. Падобнае адзбываецца падчас выбарчых кампаній, — кажа Андрэй Дзмітрыеў.

— Таксама мы нагадалі гарвыканкаму, што ў іх кампетэнцыі — падтрыманне агульнарэспубліканскага трэнда на лібералізацыю ў грамадстве. Таму абавязкова трэба павялічыць колькасць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў выбарчых камісіях, Віктар нікалайкін не выказваў супярэчанняў наконт гэтай прапановы. Але тым не менш «Гавары праўду» будзе сачыць за фармаваннем камісій у Віцебску падчас мясцовых выбараў, — дадае Сяргей Вазняк. 

Сваімі ўражаннямі ад сустрэчы падзялілася і каардынатар «Гавары праўду» па Віцебскай вобласці Лідзія Сагідуліна:

— Вельмі рада, што прайшла такая сустрэча, бо тыя праблемы, якія падымаюць нашыя актывісты, у выканкаме ведаюць і нават падказваюць шляхі іх вырашэння. Таму сёння мы можам смела распавесці пра гэта жыхарам Віцебска, калі яны звяртаюцца да нас. 

— Добра, што мы пачалі дыялог з уладамі горада. Вельмі важна зрабіць хаця б невялікія крокі, — падвёў вынік каардынатар «Гавары праўду» па Віцебску Алег Квяцінскі.

Таксама сення адбудзецца ўстаноўчы сход віцебскай абласной арганізацыі «Гавары праўду» — першага рэгіянальнага адзялення ў краіне.

Андрэй Ігнатовіч, www.zapraudu.info 

23 августа 2017

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета