Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353
class="post-template-default single single-post postid-252854 single-format-standard non-responsive">

+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«Гавары праўду» праводзіць прэс — канферэнцыю, прысвечаную будаўніцтву забаўляльнага комплекса каля Курапат

Заўтра ў 11-00 у офісе кампаніі «Гавары праўду» (К.Маркса, 21-21) адбудзецца прэс — канферэнцыя, прысвечаная сітуацыі вакол будаўніцтва на ўскрайку Курапат забаўляльнага комплекса.


Мы непакоімся, што пасля хвалі пратэсту пад час падрыхтоўкі да Дзядоў гэтая тэма выпадзе з пад грамадскага кантроля і ўлада ажыццявіць задуманае.

«Гавары праўду» запрашае да ўзаемадзеяння ўсе зацікаўленыя структуры, арганізацыі, каб не паўтарылася ўжо не аднойчы пройдзенае – затуханне вастрыні праблемы.

Нагадаем, што перамена вылучаных пляцовак пад пэўнае будаўніцтва ўжо практыкавалася. Згадаем хоць бы гісторыю з “Макдональдсам”. Таму мы звярнуліся да Мінскага абласнога выканаўчага камітэта з прапановай тэрмінова ўступіць у перамовы з прадстаўнікамі кампаніі, якой была выдзелена зямля пад забудову, з прапановай зваротнага выкупу або выдачы іншага падобнага ўчастка. Пабудаванае ўжо там можна выкарыстаць для стварэння Музея рэпрэсій і памяці рэпрэсаваных.

Кампанія «Гавары праўду» лічыць неабходным удзельнічаць у абароне Курапат усім разам.

zapraudu.info

29 октября 2012


Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Татьяна Короткевич на канале «Страна для жизни»

Подписаться на рассылку