+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«Гавары праўду» прэзентавала праект папулярызацыі Курапатаў

6-га лютага на сядзібе БНФ прайшла чараговая сустрэча ўдзельнікаў ініцыятывы па ўратаванні Курапатаў.

Спачатку выступіла Ганна Шапуцька. Яна распавляла пра сітуацыю вакол будаўніцтва «Бульбаш-холла» (будаўніцтва на дадзены момант спыненае) і пра візіт ў Міністэрства культуры. Паводле яе словаў, у міністэрстве ёсць разуменне таго, што сітуацыю нельга лічыць нармальнай: не могуць будавацца забаўляльны цэнтр, рэстаран ці станцыя тэхабслугоўвання побач з такім месцам, як Курапаты.

Другую частку сустрэчы вялі актывіст «Гавары праўду» Павел Вінаградаў і вядомы спецыяліст у галіне рэкламы Юлія Ляшкевіч. Публіцы быў прадстаўлены праект папулярызацыі Курапатаў.

Юлія Ляшкевіч

Аўтары праекта сыходзілі з сумнай лічбы ў 2% — менавіта столькі беларусаў ведаюць пра Курапаты. Каб жыхары краіны не казалі пра Курапаты, што гэта птушкі, страва ці музычны гурт, трэба расказаць ім пра Курапаты па правілах рэкламы. Відэаролікі, білборды, распаўсюд інфамацыі праз сацыяльныя сеткі, нейкія скульптурныя кампазіцыі ў самым урочышчы (напрыклад, сілуэты людзей з прастрэленымі грудзьмі і галовамі), нават экстрасэнсы (бо перадача з такой назвай вельмі папулярная).

Аўтары пагадзіліся з тымі, хто казаў, што праект — не догма, а кіраўніцтва да дзеяння. Калі ёсць жаданне рабіць нешта іншае — калі ласка. Адна ўмова — кожны крок мусіць мець на мэце менавіта папулярызацыю Курапатаў.

Амаль кожны беларус ведае, што такое Хатынь. Надышоў час зрабіць так, каб слова «Курапаты» стала для большасці жыхароў краіны зразумелым без лішніх удакладненняў.

zapraudu.info

6 февраля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі