+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

«Гавары праўду»: Расіяне, вучыце мову беларускую!

02 красавіка, калі некаторыя святкуюць так званы дзень яднання Беларусі і Расіі, кампанія “Гавары праўду” вырашыла адзначыць яго па-свойму.

Актывісты перадалі ў якасці падарунка кнігу-падручнік “Дзіцячая ЗАмова”  старшыні Выканкама СНД Сяргею Лебедзеву і Амбасадару Расіі ў Беларусі Аляксандру Сурыкаву.

Мы, у Беларусі, шануем рускую, тады чаму ў Расіі не ведаюць беларускай мовы, паўнапраўнай мовы Саюзнай дзяржавы. Перадалі падручнік, шмат у чым пабудаваны на нестыкоўках  беларускага з руским, каб вучыліся правільна размаўляць па нашаму, — пракаментаваў акцыю актывіст кампаніі “Гавары праўду” Юрый Салодкі.

У Выканкаме СНД прынялі падарунак з задавальненнем, нават падзяквалі, а вось ў амбасадзе Расіі было складаней.

Да нас выйшаў дзяжурны па бяспецы, каторы нават не назваў сваё імя і прозвішча. На нашую прапанову паклікаць каго-небудзь з супрацоўнікаў дыпкорпусу, ён выправіўся “на кансультацыю”. Па дамафоне нехта невядомы  адказаў, што прыняць падручнік не можа, бо заняты.

Такім чынам, калі да нас зноў выйшаў дзяжурны, мы перадалі “Дзіцячую ЗАмову” для Сурыкава і параілі ўсім супрацоўнікам “вучыць мову беларусаў, калі яны збіраюцца будаваць так званую “саюзнаю дзяржаву”, — кажа Юрый Салодкі.

zapraudu.info

 

2 апреля 2013

Коментарии

  • Милена2 апреля 2013 #

    Мне очень понравилась эта акция! Пусть и россияне учатся!

  • Часлаў Віцебскі2 апреля 2013 #

    ЦУДОЎНАЯ ІНІЦЫЯТЫВА!!! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!

  • Зінаіда5 апреля 2013 #

    Хацелася б таксама, каб актывісты «Гавары праўду» былі беларусамі і гаварылі па-беларуску, пісалі па-беларуску. Пара ўжо вызначыцца:хто вы, дзеля якой краіны працуеце? Дзеля Расіі? Прымкнула б да Вас, калі б адчула што вы — беларусы.

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета