+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«Гавары праўду» распачала ў Берасці кампанію па ўпарадкаванню прыдваравых тэрыторый

Як распавёў актывіст «Гавары праўду» Ігар Маслоўскі, мэтаю новай кампаніі з’яўляецца паляпшэнне сітуацыі ў сферы жыллёва-камунальных паслуг у горадзе.

— Якасць паслуг ЖКГ заўсёды выклікала ў жыхароў Берасця шмат нараканняў. Асабіста да мяне звярнуліся жыхары майго ж дома, каб дапамагчы ўсяму дому ў вырашэнні гэтай праблемы. На працягу практычна двух гадоў не адбываецца прыборка пад’ездаў. Кожны жыхар дома ўносіць плату за тэхнічнае абслугоўванне.

Па выніках плануецца накіраванне скаргаў гарадскім уладам. Палітык заклікае ўсіх неабыякавых грамадзян, што жывуць у мікрараёне Кавалёва, далучыцца да кампаніі. Пры неабходнасці грамадзянам будзе аказаная інфармацыйная і кансультацыйная дапамога.

Крыніца: «Беларускае Радыё Рацыя»

15 июня 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі