+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«Гавары праўду» ў Оршы клапоціцца аб захаванні гісторыка-культурнай спадчыны

У Оршы на сённяшні дзень засталася невялікая колькасць архітэктурных помнікаў, якія лічацца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі. У сувязі з гэтым пытанне захавання таго, што засталося, з’яўляецца на думку актывістаў кампаніі актуальным.

Адзін з такіх помнікаў, які на наш погляд, патрабуе неадкладнага ўмяшання ўладаў, у тым ліку камунальных службаў — гэта помнік архітэктуры “Былы манастыр францішканцаў” па адрасе: г. Орша вул. Дамініканская , 4.  У 2008 годзе жыхары былі выселеныя з гэтага будынку.

За апошнім часам яго аблюбавалі асацыяльныя асобы без сталага месца жыхарства, якія непасрэдна ў будынку распальваюць вогнішчы, спраўляюць натуральныя патрэбы і г.д. У выніку на працягу апошняга году там двойчы ўзнікалі пажары, што нанеслі матэрыяльны ўрон гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У сувязі з гэтым актывісты кампаніі “Гавары праўду” звярнуліся  да кіраўніцтва прадпрыемства  “Оршакамгас”, якое займаецца  ўтрыманнем камунальнай уласці ў Оршы з просьбай выканаць працы па блакіраванню доступа непажаданых асобаў у будынак гісторыка-культурнай каштоўнасці (закласці дзверы, магчыма асобныя ваконныя праёмы і г.д.) да часу пачатка рэстаўрацыі гэтага помніка культуры.

 

З атрыманага адказу вынікае, што будынак нядаўна рашэннем Аршанскага гарвыканкама перададзены на баланс Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, якая не прымае захадаў па зберажэнню гэтага аб’екта. Зараз валанцёры “Гавары праўду” будуць дабівацца ад Віцебскай епархіі, як уласніка маёмасці,  прыняцця неадкладных захадаў па зберажэнні помніка.

zapraudu.info

11 марта 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі