+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«Гавары праўду» на Случчыне намагаецца пасадзіць мясцовых жыхароў

Аграгарадок Грэск – гэта не якое-небудзь захалусце, дзе пражываюць 5 пажылых бабулек. Цэнтр буйнага аграгарадка з’яўляецца яшчэ і перакрыжаваннем дарог на Мінск, Капыль і Слуцк.

У савецкія часы сюды прыходзілі  аўтобусы з розных накірункаў. Існаваў і абсталяваны аўтобусны прыпынак, дзе можна было схавацца ад дажджу і прысесці на лаўкі ў чаканнні прыбыцця аўтобусаў.

Зараз маршрутных транспартных сродкаў стала меней, але яны ёсць. А вось абсталяваных аўтобусных прыпынкаў у Грэску няма. Асабліва пакутуюць транзітныя пасажыры, якія перасаджваюцца ў Грэску на аўтобус, які па выходных днях ходзіць да Капыля і адпаведна з Капыля да Грэска, каб перасесці на слуцкі аўтобус.

У дождж яны мокнуць пад адкрытым небам, чакаць аўтобуса даводзіцца стоячы з клункамі ў руках. На месцы сустрэчы аўтобусаў з Капыля і Слуцка няма ніводнай лаўкі. Нядаўна жыхары Грэска па тэлефону звярнуліся ў слуцкі офіс “Гавары праўду” з просьбай аб дапамозе добраўпарадкавання аўтобуснага прыпынку.

Пасля перапіскі з аўтобусным паркам №2 быў атрыманы адказ ад кіраўніцтва ДРСУ-125, у якім гаворыцца аб тым, што “пры складанні плана работ на 2015 год будзе прадугледжана абсталяванне дадзенай астановачнай кропкі адпаведна з нарматыўнымі патрабаваннямі”.

Будзем спадзявацца, што грошы сапраўды будуць знойдзены,  і ў 2015 годзе ў Грэску з’явіцца цывілізацыя на аўтобусным прыпынку.

Аднак, паклапаціцца пра людзей можна ўжо і сёння, паставіўшы звычайныя лаўкі. З просьбай аб будаўніцтве лавак на аўтобусным прыпынку актывісты “Гавары праўду” звярнуліся да мясцовага сельскага выканкама, які знаходзіцца амаль насупраць таго месца, дзе людзі пакутуюць ад нязручнасцей транспартнага сервісу.

ЗІНАІДА ЦІМОШАК

www.zapraudu.info

13 июня 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі