+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

«Гавары праўду» – за новую школу ў Бабруйску

Бабруйскія актывісты кампаніі «Гавары праўду» звярнулісь да старшыні Бабруйскага гарвыканкаму Дзмітрыя Бонахава з заявай, у якой просяць даць канкрэтны адказ наконт таго, у які тэрмін будзе пабудаваная новая школа ў мікрараёне «Заходні».

Актывістка кампаніі «Гавары праўду» Вольга Піманава, якая калісьці была ініцыятарам збору подпісаў за будоўлю школы, кажа, што не гледзячы на абяцанні ўладаў, справа рухаецца вельмі марудна.

– Да гэтага часу толькі паставілі плот і выкапалі катлаван пад фундамент, – кажа Вольга. – А жыхары мікрараёна «Заходні» нам пастаянна тэлефануюць, пытаюцца, на які тэрмін запланаваны ўвод школы ў эксплуатацыю, просяць не пакідаць улады ў спакоі. Я пабывала на будоўлі, там няма пашпарту аб’екту, як гэта патрабуецца, не пазначаны тэрмін заканчэння будоўлі. Рабочыя, якія працуюць на будоўлі, таксама не могуць адказаць што-небудзь дакладнае. Ды і нябачна, каб нейкая праца там віравала. Таму мы і напісалі ліст да Дзмітрыя Бонахава з прапановай даць канкрэтны адказ. Гэта праблема патрабуе як мага больш хуткага вырашэння, дзеці з-за бюракратызму службоўцаў пакутаваць не павінны.

Актывісты «Гавары праўду» спадзяюцца, што Дзмітры Бонахаў усё ж назаве ім канкрэтныя тэрміны сканчэння будаўніцтва доўгачаканай школы.

Багдан Іваноў

Контакты «Говори правду» в Бобруйске: Медведева Елена, тел: +375443099417, skype: ox3366.yandex.ru

25 января 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета