+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

«Гавары праўду» — за паляпшэньне дапамогі беспрацоўным (відэа)

3-га жніўня актывісты “Гавары праўду” на чале з кіраўнікамі арганізацыі Андрэем Дзьмітрыевым і Сяргеем Вазняком збіралі подпісы за павышэнне пасобія па беспрацоўі, павелічэнне перыяду яго выплаты і стварэнне сістэмы мікразанятасці насельніцтва. Сабраныя подпісы плануецца накіраваць у Савет Міністраў.

Калі мы прыязджаем у рэгіёны, размаўляем з людзьмі, то галоўнае, што іх хвалюе, гэта праца. Працоўных месцаў не хапае, рызыка згубіць працу высокая. Але з боку дзяржавы амаль нічога не робіцца, каб падтрымаць людзей. Хіба можна пражыць на пасобіе ў 12 даляраў? А каб працаваць на сябе, самому ствараць трэба адчыняць ІП – вельмі мала відаў дзейнасці, якія можна ажыццяўляць у якасці рамесніка. Значыць, трэба сплочваць падаткі, быць падрыхтаваным да праверак. Усе мы памятаем выпадак з Ліды, калі дзяўчыну, якая выпякала пірагі і зарабляла на гэтым невялікія грошы, аштрафавалі за супрацьзаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Таму “Гавары праўду” выступае за стварэнне больш дасканалай сістэмы самазанятасці, калі за невялікую плату можна будзе набыць патэнт на пэўны від дзейнасці і спакойна ажыццяўляць яго. А ў пытанні павышэння пасобія па беспрацоўі мы далучаемся да незалежных прафсаюзаў і вядзем збор подпісаў разам з імі, — распавёў Андрэй Дзмітрыеў.

Людзі падпісваліся ахвотна, распытвалі пра “Гавары праўду”, выказвалі ёй падтрымку. Многія ўзгадвалі Таццяну Караткевіч.

Пытанне пасобій па беспрацоўі вельмі цікавіла маладых людзей, якія сёлета скончваюць навучальныя ўстановы і, выходзячы на рынак працы, могуць апынуцца ў групе рызыкі.

Некаторыя адмаўляліся падпісвацца, бо лічаць, што патрэбныя больш радыкальныя дзейянні, а зборам подпісаў нічога дабіцца немагчыма.

Прыкладна за гадзіну было сабрана каля 30 подпісаў. 

Андрэй Ігнатовіч, www.zapraudu.info

4 августа 2017

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Начали сбор подписей за Андрея Дмитриева!