+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«Гавары праўду» здала больш за трыццаць шесць тысяч подпісаў за станцыю метро імя Быкава (видео)

Некалькі тыдняў таму гарадскія ўлады абвясцілі публічны конкурс на назвы станцый трэцяй лініі мінскага метрапалітена, будаўніцтва якой плануецца пачаць у 2015 годзе.

Займаючыся тэматыкай ушанавання памяці народнага пісьменніка Васіля Быкава ўжо не першы год, грамадская кампанія «Гавары праўду» актыўна ўключылася ў гэты працес.

Актывісты кампаніі прапанавалі мясцовым уладам назваць станцыю метро, што будзе месціцца каля дома (вул. М. Танка, 10), дзе жыў Васіль Уладзіміравіч, яго імём.

З гэтай нагоды на сайце «Гавары праўду» была размешчана спецыяльная форма электроннага зварота, поўнасцю адпавядаючая дзеячаму заканадаўству, да кіраўніцтва Мінгарвыканкама. Любы грамадзянін Беларусі, не выходзячы з дому, мог прагаласаваць за нашу прапанову. Усяго падтрымалі ініцыятыву каля 1000 мінчукоў і жыхароў іншых гарадоў Беларусі.

Таксама сярод жыхароў па вуліцы М. Танка была праведзена падпісная кампанія, вынікам якой з’явіліся 300 подпісаў. Па словах актывіста Аляксандра Сяргеенкі, людзі ахвотна падпісваліся, ніякіх пытанняў з іхняго боку не было, бо ўсе добра разумеюць, што ўлады проста здекваюцца з памяці народнага пісьменніка, адрынаючы ўсе ініцыятывы па ўшанаванню імя Васіля Уладзіміравіча.

Але яшчэ з лета 2010 года у кампаніі захоўвываліся больш за 36 000 подпісаў грамадзян, якія  жадаюць бачыць у Мінску станцыю метро імя Васіля Быкава.

Сёння, 28 сакавіка, зкончваецца тэрмін абвешчанага конкурсу. Таму актывам кампаніі «Гавары праўду» было вырашана наведаць удаву Быкава Ірыну Міхайлаўну. Завітаў да яе лідар кампаніі Уладзімір Някляеў.

Потым ад станцыі метро «Фрунзенская», дзе пільны міліцыянер праверыў металашукальнікам каробкі з подпісамі, Някляеў і іншыя актывісты накіраваліся да Мінгарвыканкама.

Подпісы былі перададзены галоўнаму спецыялісту аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян Звоніку У.З. Чыноўнік прыняў калектыўную заяву ад грамадзян і паабяцаў давесці яе да кіраўніцтва Мінгарвыканкама.

Фотарэпартаж газеты «Салідарнасць»

Партал TUT.BY пра станцыю метро імя Васіля Быкава

«Наша Ніва»: актывісты «Гавары праўду» сабралі больш за 36 тысяч подпіс за станцыю імя Васіля Быкава

Відэарэпартаж тэлеканала «Белсат»

Юрый Ганчар, zapraudu.info

28 марта 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі