+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«Газпрам»: Беларусь вінаватая на $136 мільёнаў

У квартальнай справаздачы «Газпраму» адзначаецца, што Беларусь завінавацілася гэтай кампаніі $136,2 мільёна за пастаўкі газу ў ІІІ квартале сёлета.

Паводле «Газпраму», Беларусь у ІІІ квартале плаціла $245 за 1000 кубаметраў расейскага газу пры кантрактнай цане $279,16 за 1000 кубамэтраў.

У справаздачы адзначаецца, што «ўскладненні ў эканоміцы Беларусі ва ўмовах сусветнага крызісу прывялі да зніжэння ўзроўню платаздольнасці спажыўцоў газу».

Месяц назад у расейскіх СМІ з’явілася інфармацыя, што Беларусь завінавацілася «Газпраму» $100 мільёнаў. Даўгі Беларусі «Газпраму» сталі рэгулярнай з’явай. У сярэдзіне 2010 году гэты доўг складаў $190 мільёнаў.

Радыё «Свабода»

15 ноября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ