+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

«Гэты Вася — не наш Вася»

У сельскай камісіі не зарэгістравалі ініцыятыўную групу з-за адсутнасці ксеракопіі пашпарта выдзвіжэнца.

Выносячы рашэнне, камісія пераблытала рэгістрацыю ініцыятыўнай групы з рэгістрацыяй кандыдата ў дэпутаты Казловічскага сельскага савета.

Былы прадпрымальнік Шыловіч Аляксандр з вёскі Агароднікі Слуцкага раёна — не навічок у выбарчых кампаніях.

На мінулых выбарах у Парламент быў нават зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Парламента. У сувязі з новымі зменамі ў Выбарчым кодэксе не паспеў іх вывучыць. Падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па выбарах дэпутатаў Казловічскага сельскага савета не ў поўным камплекце, якога патрабуе Выбарчы кодэкс: не прадставіў копію пашпарта.

Блытанае рашэнне Казловіцкай тэрытарыяльнай камісіі спрабаваў беспаспяхова абскардзіць у Слуцкай раённай выбарчай камісіі, пасля ў судзе. Дарэмна.

adkazac_u_redistracyi

Скаргу Шыловіча на рашэнне Казловіцкай сельскай камісіі па выбарах дэпутатаў па Агароднікаўскай акрузе №7 разглядала і прызнала рашэнне абгрунтаваным старшыня суда Людміла Зубар. Як і належыць, у прысутнасці пракурора.

Паводле Аляксандра Шыловіча, сельская тэрытарыяльная камісія наўмысна не дала яму інфармацыю аб неабходнасці прадстаўлення копіі пашпарта:

14 студзеня я здаваў дакументы ў Казловічскую сельскую выбарчую камісію. Зарэгістраваў іх Якімовіч Андрэй Аляксандравіч, член камісіі. На маё пытанне : “Ці патрэбен пашпарт,” – адмоўна кіўнуў галавой. За яго спіной, дарэчы, стаяў ксеракс.

Праз 4 дні мяне выклікалі як быццам на паседжанне камісіі па рэгістрацыі ініцыятыўных груп. У залу, дзе праходзіла паседжанне, не пусцілі.

Вынеслі толькі копію рашэння аб тым, што мне адказана “ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты” з-за таго, што ў маіх дакументах не хапае ксеракопіі маіх пашпартных дадзеных.

На судзе члены камісіі даказвалі, што не зарэгістравалі мяне, бо я не выканаў патрабаванні кодэкса, які патрабуе прадстаўленне ксеракопіі пашпарта, а ў фармулёўцы рашэння яны проста памыліліся.

Я ж хацеў даказаць суду, што член камісіі даў свядома непраўдзівую інфармацыю аб неабходных дакументах для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.

Выбарчая камісія месцілася ў кабінеце кіраўніка справамі сельвыканкама Бурак Алы. Паводзіла яна сябе ў той дзень груба і заявіла Якімовічу, “каб не даваў мне ніякай інфармацыі, бо я зацягаю яго па судах”. Вось той і не даў.

Я не ведаў, што Выбарчы кодэкс так змяніўся, раней гэтага не было. Прыняўшы рашэнне “не зарэгістраваць мяне “кандыдатам у дэпутаты”, камісія таксама паказала, што не ведае кодэкса і блытае рэгістрацыю ініцыятыўнай групы з рэгістрацыяй кандыдата ў дэпутаты, якая павінна мець месца толькі пасля збораў подпісаў.

Суд прызнаў такое блытанае рашэнне камісіі абгрунтаваным, пракурор таксама згадзіўся з гэтым.

Цікава, што ўсе члены камісіі аднагалосна прагаласавалі за такое рашэнне з прычыны адсутнасці ксеракопіі пашпарта чалавека, які больш за 50 гадоў пражывае амаль побач з імі.

Старшынёй камісіі з’яўляецца намеснік дырэктара Казловіцкай сярэдняй школы Жук Алена Леанідаўна, сакратар камісіі – настаўніца гэтай жа школы Дуднікава Ірына Віктараўна.

На маё пытанне, чаму камісія так няправільна аформіла рашэнне, сакратар камісіі раздражнёна адказала, што яна — не дасканальны знаўца Выбарчага кодэкса, асноўны занятак – праца ў школе. Тое ж самае пачула і ад намесніка дырэктара школы.

Яшчэ адно маё пытанне, ўвогуле, не знайшло адказу сярод настаўніц. А было яно вельмі простым:

—         Няўжо так цяжка было сакратару і старшыні камісіі, настаўнікам, якія вучаць дзяцей дабру, падказаць чалавеку яго памылку і даць магчымасць зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу?

На гэтае пытанне адказала пенсіянерка Аксаненка Раіса з вёскі Малы Падзёр, што непадалёку ад Агароднікаў:

—         Я ведаю Аляксандра Шыловіча, як актыўнага чалавека. Ён спрабаваў навесці парадак на ферме, на вясковых могілках.

Гэтыя настаўнікі — слабыя падкантрольныя людзі, выконваюць распараджэнні і баяцца, што людзі пасля прагаласуюць за такога чалавека. Как б ён быў начальству свой, дык яны б падказалі выправіць памылку. Як кажуць, “гэты Вася – не наш Вася”.

ЗІНАІДА ЦІМОШАК, «Гавары праўду»

29 января 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета