+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Глыбокае: «Гавары праўду» ўшаноўвае памяць змагароў за вольную Беларусь

Актывістамі кампаніі «Гавары праўду» былі запаленыя знічкі на магіле сябра Саюза Беларускіх Патрыётаў Альберта Бацяноўскага, які памёр у 2005 годзе.

Да іх далучыліся сябры БХД, БНФ і БАЖу.

З 1945 году, пад час навучаньня ў Глыбоцкай пэдвучэльні, ён быў адным з актывістаў падпольнай моладзевай арганізацыі Саюз Беларускіх Патрыётаў, якая дзейнічала на поўначы Меншчыны і захадзе Віцебшчыны.

Увосень 1947 году, паводле здрадніцкага даносу, Альбэрт Бацяноўскі і яшчэ некалькі дзесяткаў ягоных паплечнікаў былі асуджаныя на 10 год канцэнтрацыйных лягераў. Свой тэрмін Альбэрт Бацяноўскі адбываў у ГУЛАГу, і толькі ў 90-я гады атрымаў паведамленьне пра ўласную рэабілітацыю.

Яраслаў Берніковіч

2 ноября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета