+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Гомель: міліцыя абвясціла паляванне на Кастуся Жукоўскага

Гомельская міліцыя не пакідае ў спакоі актывіста «Гавары праўду!» Кастуся Жукоўскага. Па яго словах, 2 лістапада непадалёк ад яго дома цэлы дзень дзяжурыў міліцэйскі аўтамабіль, у якім знаходзяцца пяць супрацоўнікаў у форме.

«Сябра прыходзіў да мяне каля 12 гадзін – аўтамабіль стаяў непадалёк ад маёй хаты. І ў 14 гадзін машына з міліцыянерамі стаяла там, і нават вечарам, пасля 18 гадзін. Няўжо ім няма больш чым заняцца? Напэўна, напярэдадні Народнага сходу, запланаванага на 12 лістапада, мяне хочуць ізаляваць», — пракаментаваў Кастусь Жукоўскі.

Нядаўна на яго ў міліцыі зноў склалі два адміністрацыйныя пратаколы. «Позваў у суд мне не было, можа, такім чынам міліцыянеры хочуць таемна мяне схапіць і завезці на суд, а потым будуць даказваць, што не з’яўляўся па позве», — лічыць актывіст.

Нагадаем, 11 кастрычніка міліцыянеры прыкавалі апазіцыянера кайданкамі да батарэі ацяплення у будынку суду. Ён прыйшоў падтрымаць на суд свайго паплечніка, Валера Сляпухіна, і старшыні суда Чыгуначнага раёна Гомеля Таццяне Адрыбец не спадабаліся паводзіны Кастуся Жукоўскага, таму што ён абураўся адсутнасцю і немагчымасцю атрымаць інфармацыю аб тым, дзе і калі будзе судовае паседжанне. Прычым у канфлікце з міліцыяй вінаватым прызналі апазіцыянера, на яго склалі два пратаколы – за абразу суддзі, і непадпарадкаванне міліцыі.

21 верасня Кастусь Жукоўскі затрымліваўся міліцыяй, прычым з ужываннем фізічнай сілы. Зноў жа на судзе прызналі, што ён лаяўся матам і супраціўляўся міліцыянерам. Суд пакараў яго арыштам на 15 сутак. Ужо ў ізалятары аказалася, што ў актывіста зламана нага. Аднак да адказнасці за пашкоджанні міліцыянераў не прыцягнулі: урачы напісалі, што нага была зламаная раней, а пракуратура апраўдала дзеянні міліцыі.

Крыніца: Вясна

4 ноября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета