+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Гомель: Сумесны футбольны турнір «Zмены» і ініцыятывы «Голы кароль» «Памяці 500 даляраў»

01 снежня у Гомелі прадстаўнікі ініцыятывы “Голы кароль” і маладзёвага крыла кампаніі «Гавары праўду» -“Zмены” зладзілі футбольны турнір пад назвай “Памяці 500 далляраў” — сучаснай беларускай мары, якая так і не рэалізавалася, і увесь час адсовываецца за гарызонт.


Адзін з арганізатараў турніра, прадстаўнік «Zмены», растлумачыў, чаму менавіта зараз праводзіцца турнір і з якой нагоды:

— Праз 18 дзен спаўняецца два гады сумным падзеям, якія адбыліся у Менску 19 снежня 2010 году. Яшчэ тады прадастаўнікі улады абяцалі давесці сярэдні заробак па краіне да 500 долляраў, але да гэтых пор гэтае абяцанне так і засталося абяцаннем ад улады і марай для беларусаў

Правядзеннем дадзеннага турніру мы паказвае грамадству, што за апошнія 5 год у Беларусі эканамічная сітуацыя толькі пагаршаецца, адабралі ільготы, выраслі кошты, жыць з кождым днем усе цяжэй і цяжэй.

Учорашнія заявы кіраўніка краіны увогуле акрамя, як спробай увядзення прыгоннага права, не патлумачыш. І зноў ён агучваў лічбу 500 далляраў, а к 2015 абяцае ТЫСЯЧУ даляраў кожнаму… ну што можна тут патлумачыць??? Улада дае нам цэлае поле для дзеянняў. Калі дажывем да 2015, паспрабуем правесці 2 турніры адзін памяці 500 далляраў, другі 1000.

Крыцніца: інтернет — рэсурс «Голы кароль»

3 декабря 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске