+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Гомельскі ўрач змог адстаяць у судзе ліцэнзію на прафесійную дзейнасць

Яўген Годэр змог перамагчы падатковую інспекцыю, якая спрабавала пазбавіць яго ліцэнзіі.

Гаспадарчы суд Гомельскай вобласці стаў на бок урача і сваёй пастановай спыніў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні. Урач зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік, і падатковая склала на яго пратакол па артыкулы 12.7 КаАП (ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці без адмысловага дазволу (ліцэнзіі).

Сам жа ўрач лічыць, што адміністрацыйны пратакол – толькі частка таго ціску, які аказваецца на яго з боку мясцовых уладаў. Яўген Годэр пабудаваў кватэру, а разам з асабістым жытлом ён нажыў шмат праблемаў, калі пачаў унікаць ва ўсе тонкасці долевага будаўніцтва жытла для тых, хто нібыта мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў (працаўнікі банкаў, уладных і сілавых структур, а таксама іх сваякі і сябры). Урач напісаў шмат скаргаў у розныя інстанцыі з патрабаваннем прыцягнуць да адказнасці мясцовых махінатараў і махляроў, але замест аб’ектыўнага разгляду заяў з пералічанымі там парушэннямі закону улады пайшлі вайной на ўрача, шукаючы хібы ў яго дзейнасці.

Згодна адміністрацыйнага пратаколу, складзенага падатковай, індывідуальны прадпрымальнік Яўген Годэр ажыццяўляў дзейнасць у выглядзе прадстаўлення паслуг грамадзянам, звязаных з пазбаўленнем ад алкагольнай залежнасці, без адмысловага дазволу (ліцэнзіі). Згодна пратаколу, урач атрымаў прыбытак ад такой дзейнасці – 500 тысяч рублёў. Урач на судзе даводзіў сваю пазіцыю: ён працуе ў якасці ўрача-валеолага, паслугі якога не патрабуюць атрымання ліцэнзіі. Ён дапамагаў людзям менавіта ў якасці валеолага, то бок прадстаўляе інфармацыйныя паслугі розным людзям па захаванню здароўя, прапагандуе здаровы лад жыцця.

Дарэчы, у судзе былі апытаны людзі, якія ў розны час карысталіся паслугамі ўрача, засталіся задаволенымі дапамогай, і не маюць ніякіх прэтэнзій. Дарэчы, на карысць Яўгена Годэра сведчыў і ліст з Міністрэрства аховы здароўя, дзе сцвярджаецца, што гутаркі з пацыентамі аб іх праблемах, у тым ліку з ўжываннем алкаголю, не можна аднесці да медыцынскага ўмяшання, і такі чынам паслугі ўрача-валеолага не адносяцца да працы і паслуг па наркалогіі.

Суд прыйшоў да высновы, што «вызначыць ажыццяўляемую ІП Яўгенам Годэрам дзейнасць як паслугі, складаючыя ліцэнзуемы від дзейнасці (наркалогія) не прадстаўляецца магчымым у сувязі з поўнай неадпаведнасцю такой дзейнасці». Адміністрацыйную справу спынілі ў сувязі з недаказанасцю віны ўрача.

Дарэчы, гэта быў не першы суд па пазбаўленню ліцэнзіі Яўгена Годэра. Яшчэ восенню 2011 года той жа Гаспадарчы суд прыйшоў да высновы, што падатковая мае рацыю, і задаволіў яе пазоў, прыцягнуўшы ўрача да адказнасці. Вышэйшы гаспадарчы суд, дзе індывідуальны прадпрымальнік аспрэчваў рашэнне, таксама стаў на бок падатковай. І толькі пасля чарговых скаргаў усе-такі праз суд удалося даказаць, што ўрач не парушаў заканадаўства.

«У мяне працоўны стаж – 44 гады. Навошта было падатковай узбуджаць справу перад чарговым атрыманнем новай ліцэнзіі для прыватнай практыкі? Навошта было падсылаць да мяне падсадных качак – пацыентаў, спрабуючы сфальсіфікаваць справу? Праз усе гэтыя суды і справы, намаганні пазбавіць мяне кватэры, працы, я бачу такія прыкметы злачынстваў, як стварэнне перашкод заняткам законнай прадпрымальніцкай дзейнасці, паніжэнне аўтарытэту урача, незаконны збор звестак пра асабістае жыццё, камерцыйны шпіянаж, абмежаванне канкурэнцыі – бо дзяржаўная медыцына заўсёды змагалася з індывідуальнымі прадпрымальнікамі», — пракаментаваў судовыя цяжбы ўрач.

Яўген Годэр упэўнены, што праз сваю прынцыповасць і актыўную грамадзянскую пазіцыю, у тым ліку і ўдзел у розных акцыях кшталту маўклівых акцый пратэсту і Народнага сходу, ён і мае зараз такія праблемы. «Прычым я тут ускрыў дзейнасць мафій – жыллёвай і медыцынскай, таму мне і перакрываюць зараз кісларод», — дадаў суразмоўца.

Вера Кротава

7 февраля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске