+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Гомельскія актывісты «Гавары праўду» святкуюць Дзяды

Калі ў Мінску адбывалася традыцыйнае шэсце на Курапаты «Дзяды-2011», гомельскіе актывісты «Гавары праўду» разам з сябрамі іншых грамадскіх арганізацый таксама вырашылі ўшанаваць памяць продкаў.

З гэтае нагоды яны выехалі за горад на месцы, дзе, згодна з архіўнымі дакументамі, праводзіліся масавыя растрэлы пад час сталінскіх рэпрэсіяў. Акцыі адбываліся ў некалькіх месцах: на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы і каля Шчакатоўскага лесу.

Мы папрасілі пракаментаваць гэтае мерапрыемства каардынатара «Гавары праўду» па Гомелю Валерыя Сляпухіна:

– Хачу адзначыць, што гэтая акцыя стала ўжо традыцыйнай для ўсіх гамельчан, якія шануюць традыцыі нашага народа, якія неабыякава ставяцца да нашай гісторыі. Сення мы прыбраліся на месцах, дзе былі безвінна закатаваны нашыя продкі. Усклалі кветкі, пафарбавалі памятныя крыжы. З намі зараз было многа маладых людзей і гэта вельмі радуе. Бо гісторыю яны павінны ведаць не толькі па падручніках ды канспектах, а вось так – відавочна, каб такого больш не паўтарылася на нашай зямлі.

Контакты «Говори правду» в Гомеле: Слепухин Валерий — 80447186457 / 80292357617 / slepuhin1 skype/ slepvv@gmail.com

2 ноября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі