+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Гомельскія ўлады заплюшчваюць вочы на экстрэмісцкія групоўкі

У канцы мінулага года шмат розгаласу нарабілі папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах.

Зменены закон назвалі ў народзе «больш трох не збірацца». Тым не менш, у Гомелі арганізацыя, на футболках сяброў якой напісана «Православие или смерть!», спакойна збіраецца і праводзіць свае мерапрыемствы, напрыклад, купанне ў Сажы пад гучнай назвай «Славянская купель».

Пра дадзеныя мерапрыемствы пішуць нават гарадскія сайты, а ўладам і справы няма – хто, дзе збіраецца, з якой мэтай, пад якімі сцягамі. Дарэчы, і сцягі трымаюць удзельнікі тых «славянскіх купеляў» незарэгістраваныя – жоўта-чорныя-белыя, «сімвал тых, хто хоча, каб Расія зноў была магутнай Імперыяй».

Дарэчы, каардынатар праекта і, здавалася б, нявінных купеляў, раней, у 2006 годзе, прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі «РНЕ». Але ў турме малады чалавек не сядзеў, бо збег. А праз два гады, калі вярнуўся у Гомель, быў амніставаны, па іроніі лёсу, у сувязі з 65-годдзем вызвалення Беларусі ад фашыстаў.

Той чалавек дарма час не марнаваў. І час яго нечаму навучыў. Зараз «РНЕ» муціравала ў, здавалася б, нявінную арганізацыю аматараў здаровага ладу жыцця. Толькі чамусьці ў гэты ж час у Гомелі невядомыя пачалі абмалёўваць сцены фашыстоўскімі свастыкамі, лічбамі 88 ды выразамі «За Русь!»

З дзейнасцю і ідэямі кіраўнікоў гомельскай групоўкі, якая прытрымліваецца здаровага ладу жыцця, можна азнаёміцца на сайце http://rus-zdrav.org/.

Толькі вось парадокс. Як толькі недзе ў горадзе з’явіцца «апазіцыйная» ўлётка – уся міліцыя стаіць на вушах, а апазіцыянеры трапляюць ці ў міліцыю, ці на суткі. А як у цэнтры Гомеля тыдзень намалявана фашыстоўская свастыка – нікому і справы няма. Ці як невядомая арганізацыя выказваецца, яўна ці ўскосна, на футболках, сцягах, артыкулах у інтэрнэце, пра «Вялікую святую Русь», аб’яданне ўсіх зямель «Імперыі», ды барацьбе з «чорнымі» і «генетычнымі вырадкамі» – нікому і справы няма, асабліва беларускай ўладзе, якая лісліва заглядае ў вочы і кашалёк старэйшай сястры – «магутнай Расеі».

Вера Кротава

26 января 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета