+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

ГОРАД «ДЛЯ ЭСТЭТЫКІ». Новае распараджэнне «мэра» Магілёва можа пакінуць горад без прыпынкаў

Нашы двары плануюцца не для гулянняў.

А для чаго?

Для эстэтыкі!

(«Брыльянтавая рука»)

Старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Уладзімір Цумараў загадаў прыбраць непрацуючыя шапікі прадпрымальнікаў з прыпынкаў грамадскага транспарту. Разам з шапікамі прадпрымальнікі прыбяраюць і самі канструкцыі прыпынкаў. Але гэта нішто: галоўнае, што шапікі «псуюць імідж Магілёва як культурнай сталіцы». Атрымліваецца наўпрост як у класічнай савецкай камедыі (цытата з якой прыведзеная ў эпіграфу).

Адзін з першых такіх прыпынкаў знік на канцавым прыпынку грамадскага транспарту на магазіне «Юбілейны»,  дзе сканчваюцца маршруты аўтобусаў №11 і №29.

Знікненне прыпынка выклікала хвалю негатыва ў мясцовых жыхароў – хоць шапікі і не працавалі, аднак можна было пасядзець і схавацца ад сонца і дажджу.

Начальнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі і дабраўпардкавання Адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Сяргей Шынкарэнка паведаміў падчас тэлефоннай размовы актывісту «Гавары праўду» Аляксею Паўлоўскаму, што распараджэнне прыбраць непрацуючыя шапікі з прыпынкаў аддаў кіраўнік гарвыканкама, – бо, паводле яго, яны псуюць імідж Магілёва як культурнай сталіцы СНД і Рэспублікі Беларусь.

Тымчасам ніякіх новых прыпынкаў на месца зніклых прапанавана не было. У дарожна-маставым прадпрыемстве адзначылі, што ім узамен вывезеных прыпынкаў прадпрымальнікаў няма чаго паставіць.

Аляксей Паўлоўскі кажа, што не збіраецца кідаць проста так гэтую справу і мае намер збіраць подпісы за тое, каб на канцавым прыпынку «Юбілейны», дзе прыпыняюцца аўтобусы №11 і №29, зноўку з’явіліся нармалёвыя прыпынкі грамадскага транспарту.

Ян ЛЮБАЎ

zapraudu.info

 

27 июня 2013

Теги:

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі