+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Горкая праўда: жыхары Наваполацку больш пасіўныя, чым чыноўнікі

У Наваполацку мясцовыя актывісты кампаніі «Гавары праўду» распачалі збор подпісаў грамадзян пад зваротамі да мясцовых уладаў, у якіх жыхары просяць звярнуць увагу на добраўпарадкаванне унутрыдваровых дарог, тратуараў, дзіцячых пляцовак.

На дадзены момант ужо атрыманы першы адказ ад уладаў (на фота), у якім яны паведамляюць, што правялі падсыпку праблемных участкаў, больш значны рамонт плануецца правесці ў наступным годзе.

Па дадзенаму звароту наваполацкія ўлады ініцыявалі сход жыхароў, якія паставілі свае подпісы пад зваротам. Трэба адзначыць, што на сход прыйшло толькі 2 жыхары, якім былі дадзеныя адказы на іх пытанні. Гэта гаворыць пра тое, што жыхары з аднаго боку зацікаўленыя ў дабраўпарадкаванні сваіх двароў, але, з іншага боку, самі гэтым займацца не хочуць. Нават проста прыйсці на сход, каб абмеркаваць свае ж пытанні, нашы жыхары лічаць не патрэбным.

Хто ж тады павінен праяўляць ініцыятыву, вырашаць нашы пытанні, калі саміх нас гэта не дужа цікавіць?

Сяргей Белагорцаў

Контакты «Говори правду» в Витебской области: Сагидулина Лидия, 8033 6100911, Lida__77@mail.ru

27 ноября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ