+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Грамадскі дзеяч В.Карняенка: «“Народны рэферэндум” краіну не пераверне»

Віктар КАРНЯЕНКА, сустаршыня аргкамітэта грамадскай арганізацыі «За справядлівыя выбары», выказвае свае меркаванні наконт «Народнага рэферэндуму».

– Што да ідэі «Народнага рэферэндуму», то краіну гэтая ініцыятыва дакладна не пераверне: не тая тэма, якая падыме людзей на барацьбу за свае правы, за перамены. Выбары ў гэтым сэнсе больш зразумелыя, калі звязаць іх непасрэдна з праблемамі і патрэбамі людзей. Памятаеце, як гэта адбывалася ў 2010 годзе?

У самой ініцыятыве многа незразумелага. Калі лідары апазіцыі ідуць да людзей з просьбай падказаць выйсце, то якія гэта лідары? Але паслухаць думкі людзей – правільнае рашэнне.

Найбольш нараканняў выклікае – як паўстала ідэя. Лідары трох структур узялі і абвясцілі. Варта было вынесці ініцыятыву на ўсеагульнае абмеркаванне, а пасля ўжо прымаць нейкае супольнае рашэнне.

zapraudu.info

 

 

 

12 июля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі