+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

ГРАМАДСКІЯ АБМЕРКАВАННІ. Супрацьстаянне жыхароў Мінска і забудоўшчыкаў працягваецца

Актывісты “Гавары праўду” напісалі скаргу ў пракуратуру на дзеянні адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска і патрабуюць правядзення новых грамадскіх абмеркаванняў.

Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна г. Мінска арганізавала грамадскія абмеркаванні праекта “Месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў па вул. Кіжаватава” (які прадугледжвае высечку фруктовага сада каля 3-й дзіцячай гарадской бальніцы г. Мінска) у перыяд з 6 па 26 жніўня 2013 года.

— Як заўжды, улады не могуць нават свае ж законы выконваць.

Па-першае, інфармацыя пра сустрэчу-прэзентацыю праекта павінна была з’явіцца ў даступных месцах (дошкі аб’яўленняў, СМІ) загадзя. Але па сведчанням грамадзян, якія жывуць непасрэдна на тэррыторыі Кастрычніцкага раена г. Мінска, ніякіх аб’яў не было, а з’явіліся яны толькі ў дзень правядзення (5 жніўня 2013 года). Такім чынам, грамадзяне не былі праінфармаваны належным чынам, і у выніку прыйшло на сустрэчу не больш за пяць чалавек.

Па-другое, пры наведванні ЖЭС №63 па вуліцы Кіжаватава, д. 66, дзе змешчана экспазіцыя прапанаванага прэкта, мне стала вядома, што нягледзячы на Палажэнне “Аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў” (павінен быць змешчаны журнал, дзе грамадзяне пакідаюць сваё меркаванне адносна праекта, і скрыня для укідвання прапаноў), адміністрацыя Кастрычніцкага раёна г. Мінска не выканала прынятыя заканадаўствам нормы пры правядзенні грамадскіх абмеркаванняў. А дакладна: у месцы прэзентацыі праекта няма ні журнала, ні скрыні для зваротаў грамадзян, — пракаментаваў каардынатар “Гавары праўду” у Мінску Юрый Салодкі.

У сувязі з парушэннямі заканадаўства актывісты “Гавары праўду” звярнуліся са скаргай у пракуратуру горада Мінска з патрабаваннем прымусіць адміністрацыю Кастрычніцкага раена г. Мінска правесці новыя грамадскія абмеркаванні, арганізаваць належным чынам паўторную сустрэчу прадстаўнікоў улады і забудоўшчыка з грамадзянамі, а таксама прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў адміністрацыі якія парушылі заканадаўчыя нормы.

zapraudu.info

14 августа 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам