+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Грамадскія слуханні па пытаннях сучаснай медыцыны прайшлi пад Баранавічамі

Прысутныя на грамадскіх слуханнях па пытаннях сучаснай беларускай медыцыны ў рамках Народнага Рэферэндуму прыйшлі да высновы, што стан беларускай медыцыны кепскі. 40 актывістаў прынялі ўдзел у слуханнях, якія адбыліся ў вёсцы Русіно пад Баранавічамі ў сядзібе Таварыства беларускай мовы.

NR2

“Рэформы не праводзяцца, сучаснае кіраўніцтва дзяржавы не дбае пра стан здароўя грамадзян”, – кажа намеснік старшыні Берасцейскай абласной сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), актывіст кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў:

— Улада не зацікаўленая ў здаровых грамадзянах. А ці патрэбная такая ўлада, якая ў гэтым не зацікаўленая? Рэформа за 20 гадоў не зробленая, а сёння толькі спрабуюць выкачаць грошы. І выступленне Тозіка, і выступленне кіраўніка дзяржавы Лукашэнкі звязаныя з тым, каб зрабіць медыцыну платнаю – плаціць у паліклініцы, каб разгрузіць чэргі.

Паводле Лазарэнкава, прысутныя на слуханнях лекары Іван Шэга і Аляксандр Галькевіч звярнулі ўвагу на патрэбу паляпшэння медычнага абслугоўвання ў паліклініках, на недахоп сучаснага медычнага абсталявання, на перагружанасць урачоў ды іх нізкія заробкі. А таксама – на праблему ўдзеяння малых доз радыяцыі і павелічэнне ракавых хворых, на закрытасць медычнай статыстыкі.

На слуханнях прысутнічалі кіраўнік кампаніі “Гавары праўду”  Уладзімір Някляеў, намеснік старшыні партыі БНФ Ігар Лялькоў, намеснік старшыні руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч.

Ганна Васілевіч, «Беларускае Радыё Рацыя»

19 октября 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі