+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Грамадзяне краіны маюць права несці культуру у масы. Наколькі гэта небяспечна?

У Мінскім абласным судзе адбылося разгледжанне касацыйнай жалабы Зінаіды Цімошак на пастанову Слуцкага раённага суда аб прыцягненні яе да адміністрацыйнай адназнасці па ч.2 арт.23.34 Кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях. У сувязі з чым яна была падвергнутая адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічын.

da_suda

Слуцкім раённым судом Зінаіда Цімошак была прызнана вінаватай у тым, што 23.11.2013 года, каля 15-ці гадзін у памяшканні Казловічскага Дома культуры ў парушенне Закона “Аб массавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” без атрымання адпаведнага дазволу Слуцкага райвыканкама арганізавала масавае мерапрыемства ў выглядзе сходу, прысвечанага чарговай гадавіне Слуцкага паўстання 1920 года.

u_chakanni_rashennay_suda

Нягледзячы ані на якія абгрунтаваныя довады самой Зінаіды Цімошак, яе адваката Людмілы Казак, паказанні сведкаў, сабраныя дакументы, абгрунтаванасць стаццямі і артыкуламі беларускага заканадаўства, Мінскі абласны суд аставіў рашэнне Слуцкага раённага суда без зменаў.

paslya_vynaysennay_rashennay

Існуе думка, што ў Беларусі лёкка быць судзёй, бо наша беларускае заканадоўства дазваляе вальгатна карыстацца яго нормамі і правамі. Але вось ці можна быць справядлівым судзёй?

???????????????????????????????

guchok_uladzimir_iosifavich

Дарэчы, гэта нам адлюструюць суды вышейшых інстанцый, куда далей збіраецца зварочвацца Зінаіда Цімошак.

paslay_suda

Аксана Зелянеўская, “Гавары праўду”

21 января 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета