+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Грамадзяне з вуліцы Прытыцкага звярнуліся ў “Гавары праўду” па дапамогу

10 красавіка адбылася сустрэча членаў камісіі па правядзенні грамадскіх абмеркаванняў з жыхарамі Фрунзенскага раёна Мінска.

На разгляд быў вынесены праект пад назвай «Рэканструкцыя кафэ па вуліцы Прытыцкага, 42».

Некаторыя жыхары выказалі сваю незадаволенасць з прапанаваным праектам. У прыватнасці, грамадзяне выступалі супраць надбудовы і пашырэння плошчы кафэ. На думку мясцовай жыхаркі, па-першае, у двор ня будзе трапляць сонца, па-другое, ёсць верагоднасць з’яўлення т.зв. «aсацыяльных» элементаў у двары дома.

Даведаўшыся пра тое, што на сустрэчы прысутнічае і актывіст кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Карбановіч, грамадзяне звярнуліся да яго па дапамогай і падтрымку.

Было прынята рашэнне ў бліжэйшыя дні накіраваць калектыўны зварот у адміністрацыю Фрунзенскага раёна г. Мінска з просьбай перагляду праекта і яго дапрацоўкі з улікам меркавання мясцовых жыхароў.

Юрый Салодкі, zapraudu.info

12 апреля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам