+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Хопіць зачыняць Вінаградава!

З 14 верасня 2011 года, дня, калі Павел быў вызвалены з калоніі (яго абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 года), ён затрымліваўся міліцыяй 16 разоў. Толькі адно затрыманне не скончылася арыштам. Такім чынам, за два гады Павел адбыў ў камеры 165 сутак. У верасні і кастрычніку бягучага года ён быў на волі только 8 дзён.

За што раз за разам судзяць Паўла Вінаградава?

Звычайна за тое, што ён нібыта лаецца матам, прычым часта наўпрост каля Маскоўскага РУУС г.Мінска.

Відавочна, што ўсе гэтыя затрыманні, суды і арышты ёсць пакараннем за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Вясёлыя вулічныя акцыі Паўла і яго сяброў са “Zмены”, якія яны праводзяць, не парушаюць аніводнага артыкула заканадаўства Рэспублікі Беларусь, таму хлопцаў арыштоўваюць быццам бы за “непрыстойныя паводзіны”.

Апошнія разы Вінаградава абвінавачвалі ў тым, што нібыта знаходзіўся ў нецвярозым стане. Пры гэтым не праводзілі тэст на алкаголь, а потым у пратаколе пісалі: адмовіўся. Аднак апошні раз супрацоўнікі міліцыіі сапраўды правляі тэст: прыбор паказаў 0,0, але ў акт агляду ўпісалі, што ў яго 1,0 праміле алкаголю. Гэта цалкам выглядае, як падрыхтоўка справы для накіравання Паўла ў ЛТП.

Мы лічым, што ў дачыненні да Паўла Вінаградава і яго паплечнікаў па “Zмене” органамі МУС і судамі праводзіцца мэтанакіраваная дзейнасць па пазбаўленні іх грамадзянскіх правоў. Па сутнасці, кожны можа быць арыштаваны і асуджаны толькі за тое, што выйшаў з кватэры. Каля пад’езда ўжо будуць чакаць міліцыянеры, якія пасля скажуць у судзе: чулі, як маладыя людзі лаяліся матам.

Мы патрабуем ад уладаў спыніць палітычны пераслед Паўла Вінаградава.

Мы цалкам падтрымліваем кампанію салідарнасці з Паўлам, распачатую праваабарочным цэнтрам “Вясна” і заклікаем усіх далучацца да яе.Таксама лічым, што “справа Вінаградава” мусіць набыць міжнародны розгалас праз зварот у суд па правах чалавека пры ААН

16 кастрычніка

16 октября 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі