+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Хоцiмск: каардынатар «Гавары праўду» патрабуе ад міліцыі пакараць за паклёп у інтэрнэце

Каардынатар кампаніі “Гавары праўду” па Хоцімскаму раёну Валерый Каранкевіч атрымаў адказ з МУС на свой пісьмовы зварот да міністра ўнутраных спраў з просьбай паведаміць яму аб выніках службовай праверкі Хоцімскага РАУС і УУС Магілёўскага аблвыканкама з нагоды дапушчаных імі парушэнняў пры вядзенні адміністрацыйнага працэса па яго заяве і скарзе з нагоды абразаў і паклёпу на яго на інтэрнэт-рэсурсе voskresinfo.com.

Коронкевич

Гэтыя заяву і скаргу Валерый Каранкевіч падаваў яшчэ ў красавіку і траўні гэтага года адпаведна, аднак супрацоўнікі магілёўскай міліцыі так і не здолелі знайсці інтэрнет-паклёпнікаў.

У адказе з міністэрства за подпісам намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадка і прафілактыкі МГБ МУС А. Г. Каразея Валерыю Каранкевічу паведамілі, што ў ліпені 2014 года яму ўжо быў дадзены адказ аб прынятых да супрацоўнікаў Хоцімскага РАУС мерах, а таксама праінфармавалі актывіста, што ён мае права азнаёміцца з матэрыяламі разгляду сваёй скаргі, непасрэдна звярнуўшыся ў УАПП УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Па словах Валерыя Каранкевіча, ён спадзяваўся на тое, што ў міністэрстве яму дадуць больш падрабязную інфармацыю наконт таго, якім чынам прыцягнуты да адказнасці па выніках службовай праверкі хоцімскія міліцыянеры, не разгледзеўшыя належным чынам яго заяву.

Я сапраўды раней атрымліваў адказ з УАПП УУС Магілёўскага аблвыканкама, дзе мне паведамілі пра тое, што па выніках службовай праверкі за дапушчаныя парушэнні норм адміністрацыйнага заканадаўства пры разглядзе маёй скаргі адзін з хоцімскіх міліцыянераў прыцягнуты да адказнасці, а іншы папярэджаны, — распавядае Валерый Каранкевіч. 

«Аднак я спадзяваўся, што ў МУС мне адкажуць, як канкрэтна пакараны гэты супрацоўнік міліцыі, і дадуць інфармацыю пра тое, ці робяць яны нешта, каб выявіць асобаў, якія дапусцілі абразы і паклёп на мой адрас на інтэрнэт-рэсурсе voskresinfo.com. Гэтыя асобы так і засталіся не выяўленымі, бо на мой зварот у МУС адказалі, што скончыўся двухмесячны тэрмін для вынясенны адміністрацыйнага пакарання , прадугледжанага арт. 9.3 (паклёп) КаАП, што з’яўляецца падставай для спынення адміністрацыйнай вытворчасці па справе”- дадаў актывiст

Ірына Беганкіна

www.zapraudu.info

22 декабря 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ