+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Ідзе сурʼёзная «прапрацоўка» рэфэрэндуму, — Андрэй Дзмітрыеў пра прызначэнне Качанавай

Лідар «Гавары праўду» каментуе прызначэнне новага кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

— Тыя зьмены, якія былі праведзены, не далі выніку, які чакаў Лукашэнка. А далей ён ісьці не гатовы. Бо гэта найперш трэба рэфармаваць сыстэму кіраваньня дзяржпрадпрыемствамі, трэба даваць больш свабоды для рэгіёнаў і прыватнай ініцыятывы. І на гэта ён не гатовы. Таму ёсьць рашэньне вярнуцца да больш знаёмай сыстэмы адміністрацыйнага кіраваньня. Апошнім часам Лукашэнка паўтарае тое, што трэба вяртаць заробак у 500 даляраў. А гэта азначае, што ідзе сурʼёзная прапрацоўка тэмы рэфэрэндуму, які быў анансаваны ЛДПБ. Бо дзеля чаго так завышаць заробкі? Толькі дзеля таго, каб падрыхтаваць ляяльнасьць грамадзтва да палітычных пытаньняў. І людзі, якія цяпер прызначаны, могуць лепш выканаць гэтую місію. Але падвышэньне заробку азначае, што ёсьць рашэньне зноў друкаваць грошы. Нас чакае новая фінансавая нестабільнасьць. Калі па такім сцэнары пойдуць, то наступствы могуць быць вельмі кепскімі для краіны.

«Радыё Свабода»

23 декабря 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі