Ігар Драко: Азіяцкія краіны традыцыйна пачынаюць год з нашага канца вясны (відэа)
Кліматычныя змены ў свеце неўзабаве адлюструюцца і ў нашым календары. І найбольш закране гэта традыцыю святкавання Новага года.
Адміністрацыя прэзідэнта завяршае падрыхтоўку законапраекту “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у каляндарны цыкл Рэспублікі Беларусь”. Дакладныя дні новых святаў пакуль не вядомыя, але з галоўных новаўвядзенняў – плануецца перанос пачатку новага года. Імаверна, ужо 2014-ты сустрэнем акурат… напрыканцы сакавіка – на пачатку красавіка. Адпаведна пазней – і ўсе астатнія святы.
Пакуль беларусы спаборнічаюць у жартах на тэму пятага месяца зімы ў нашай краіне, ва ўрадавых кабінетах сур’ёзна задумаліся над узаконьваннем кліматычных зменаў. І калі ініцыятыву адміністрацыі на наступнай сесіі падтрымаюць дэпутаты, то новы год настане ў красавіку. Меркаванні ж простых грамадзянаў на гэты конт традыцыйна разышліся…
Крыніца: тэлеканал «БелСАТ»
2 апреля 2013
Теги: юмор
Коментарии
Добавить комментарий
Вы должны быть авторизованы для комментирования.
RDG2 апреля 2013 #
А чаму Павел, а не Ігар?)
drako2 апреля 2013 #
А мусібыць таму, што выпуск жартаўлівы. Калі Новы год пераносіцца, то чаму б Ігару не стаць Паўлам :-)