+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Ігар Маслоўскі патрабуе больш месцаў для агітацыі

Старшыня берасьцейскай абласной арганізацыі БСДП(Г) і актывіст кампаніі «Гавары праўду» Ігар Маслоўскі, зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты, накіраваў скаргі ў аблвыканкам і Цэнтравыбаркам на тое, што вызначаныя пляцоўкі для агітацыі ў ягонай акрузе знаходзяцца ў недаступных для людзей месцах.

У скарзе спадар Маслоўскі піша, што гарвыканкам выдзеліў толькі дзьве пляцоўкі для правядзеньня агітацыйных масавых мерапрыемстваў у Берасьцейскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 2. Гэта стадыён «Лякаматыў» і пляцоўка Цэнтру алімпійскага рэзэрву па футболе. Палітык кажа, што гэтыя месцы для агітацыі вельмі нявыгадныя:

«Адзін з галоўных кампанэнтаў нашай выбарчай кампаніі на сёньняшні дзень адпадае. Таму што абедзьве пляцоўкі на тэрыторыі акругі — гэта, фактычна, бязьлюдныя месцы, дзе людзі ня ходзяць. На спартовых пляцоўках трэба спортам займацца, а не агітаваць! Таму мы і абскарджваем рашэньне гарвыканкаму аб выдзяленьні месцаў для агітацыйных масавых мерапрыемстваў».

Спадар Маслоўскі патлумачыў, што рашэньне гарвыканкаму абмяжоўвае права кандыдатаў у дэпутаты на правядзеньне агітацыі. Таму ў скарзе ён патрабуе, каб Берасьцейскі аблвыканкам абавязаў гарадзкія выканаўчыя ўлады ўнесьці зьмены ў рашэньне аб вызначэньні месцаў для масавых мерапрыемстваў і дадаць да пераліку больш прыдатныя пляцоўкі.

Крыніца: Радыё Свабода

23 августа 2012

Коментарии

  • Лютич6 сентября 2012 #

    До чего же достали эти «требования» вместо того, что бы требовать и получить заведомо отрицательный ответ, лучше бы нормально в люди вышли. Это я про брестских демократов говорю. Или пообщаться с народом, пройтись по квартирам, объясняя что и как, для чего во власть идет противоречит концепции «берасцейских» демократов?

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі