+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Ігар Сімбіроў на Акрэсьціна абвясьціў галадоўку

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», музыка з Асіповічаў Ігар Сімбіроў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, што ў Менску на вуліцы Акрэсьціна, 26, абвясьціў галадоўку.

Пра гэта паведаміў «Свабодзе» адзін з вызваленых сядзельцаў камэры, дзе ўтрымліваюць актывіста. Паводле вызваленага, Сімбіроў думае, што паплечнікі й праваабаронцы ня ведаюць пра яго арышт. Таму трымаць галадоўку ён зьбіраецца да той пары, пакуль не атрымае вестак з волі.

Ігара Сімбірова затрымалі на Менскім чыгуначным вакзале 26 красавіка, калі ён прыехаў з Асіповічаў на «Чарнобыльскі шлях». Праз тэлефон ён паведаміў, што пры затрыманьні яго зьбілі. Міліцыянты склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні. Сімбірова зьвінавацілі ў дробным хуліганстве й непадпарадкаваньні міліцыі. Судзьдзя Кастрычніцкага суда Менска Натальля Пратасавіцкая асудзіла актывіста на дзесяць сутак арышту.

Крыніца: Радыё Свабода

30 апреля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі