+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Ініцыятары «Народнага рэферэндуму» наведалі Берасцейшчыну

Лідары кампаніі «Гавары праўду», Руха «За Свободу», партыі БНФ і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) прэзентавалі ў Берасці праграму Народнага рэферэндуму.

Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч адзначыў, што галоўная мэта кампаніі – абуджэнне грамадства.

Аляксей Янукевіч:

— Няма нейкай асобнай мэты кампаніі Народнага рэферэндума ў кожным канкрэтным горадзе. Гэта агульнанацыянальная кампанія і мэты агульныя для кожнага рэгіёна. І асноўная мэта – абудзіць сённяшняе беларускае грамадства, зрабіць яго больш актыўным, пераканаць людзей у тым, што можна разам зрабіць нашу дзяржаву лепшай і прыцягнуць на бок тых, хто імкнецца да гэтых пераменаў, тую большасць, якая на сённяшні момант апалітычная.

Наступная прэзентацыя Народнага рэферэндума пройдзе ў Гарадзенскай вобласці. Да сярэдзіны верасня плануецца выпрацаваць пяць асноўных агульнанацыянальных пытанняў, якія будуць вынесеныя на абмеркаванне і пад якімі плануецца распачаць збор подпісаў.

Палітычныя лідары пакінулі свае подпісы за рамонт вуліцы Асіпенкі ў Берасці.

А гэта сустрэча с прадпрымальнікамі на рынку:

Вось што сказаў пра гэты візіт Андрэй Дзмітрыеў:

— На рынку аўтазапчастак пачалі са спрэчкі з адміністрацыяй. Спрэчка была карысная: прыцягнуў увагу прадпрымальнікаў, якія сталі на нашы бок са словамі «мы таксама хочам пагаварыць». Спачатку размова не ішла, стрымлівалі камеры журналістаў, аднак паступова разняволіліся. Дыскусія атрымалася карысная і сабрала шмат слухачоў. Тэмы для «Народнага рэферэндуму»: медыцына, малы памежны рух і больш свабоды тым, хто хоча мець свой бізнэс. Падышоў таксама пакупнік, паслухаў нас і звярнуўся па дамагу: прасіў «націснуць» на мясцовыя ўлады, каб заасфальтавалі дарогу. Як кажуць, «взяли на карандаш».

zapraudu.info i паводле матэрыялаў «Радыё Рацыя»

7 июня 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі