+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Ініцыятары «Народнага рэферэндуму» наведалі Палессе

15 жніўня ініцыятары “Народнага рэферэндуму” наведалі Мікашэвічы. Сустрэчы з жыхарамі горада правялі намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец, прадстаўнік кампаніі “Гавары праўду” Ігар Драко і актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Таўстыка.

Размовы з жыхарамі горада і мясцовымі прадпрыманікамі прайшлі ля гарадскога рынка. Жанчыны-прадпрымальніцы паскардзіліся на высокія падаткі. Жыхары адзначылі, што будынак рынка ўжо каторы час знаходзіцца ў аварыйным стане.

Былы рабочы “Граніта” Леанід Дубаносаў расправёў, што ўжо каторы час спрабуе праз суд прызнаць сваё звальненне незаконным. Зараз ён чакае рашэння суда, які назначаны на верасень.

Як прапанаваў адзін з ініцыятараў “Народнага рэферэндуму” Алесь Лагвінец, “ёсць праблемы ў краіне, давайце іх абмяркоўваць разам!”

Кампанія “Народны рэферэндум” накіравана на тое, каб выявіць пытанні і праблемы, якія найбольш хвалююць насельніцтва ва ўсіх кутках Беларусі. Арганізатарамі такой кампаніі выступаюць прадстаўнікі Руху “За Свабоду”, кампаніі ”Гавары праўду”, Партыі БНФ і БСДП «Грамада».

З Мікашэвічаў мінскія госці накіраваліся ў Пінск, а тады ў Кобрын.

У гэтых двух гараах у іх адбыліся сустрэчы з дэмакратычнымі актывістамі. НА сустрэчах абмяркоўваліся сама ідэю рэферэндумы, магчымыя пытанні да яго, а таксама мабілізацыя актывістаў, калі «Народны рэферэндум» пяройдзе ў актыўную фазу збору подпісаў і размовы з грамадзянамі па ўсёй Беларусі.

Вось што паведаміла пра сустрэчу ў Кобрыне «Беларускае Радыё рацыя».

Правядзенне «Народнага рэферэндуму» абмеркавалі ў горадзе Кобрыне на Берасцейшчыне. Мерапрыемства сабрала каля 20 чалавек – простых грамадзян і прадстаўнікоў дэмакратычных рухаў. Асноўнымі пытаннямі, што былі ўзнятыя падчас дыскусіі, сталі праблемы адукацыі, здравааховы і выбарнасці ўлады.

Намеснік рэспубліканскага каардынатара кампаніі “Гавары Праўду!” Ігар Драко адзначыў, што такія сустрэчы дазваляюць пачуць праблемы, якія турбуюць людзей у рэгіёнах:

– Чаму рэферэндум і з’явіўся, таму што ўсім не хапае таго, каб з людзьмі размаўлялі. А рэферендум гэта і ёсць спроба размаўляць з людзьмі, пытацца пра іх праблемы і даносіць гэтыя праблемы больш шырокаму колу. Не 5-10 чалавек, а калі 100 чалавек збіраецца і кажуць, што гэта праблема, то эфект мультыплікацыі робіць тое, што пра гэта ведае ўжо 10 тысячаў чалавек. Больш важкая рэч – гэта адсутнасць павагі дзяржавы і ўладаў да канкрэтнай асобы і ўвогуле да грамадства.

Паводле матэрыялаў «Медыя-Палессе» і «Беларускае Радыё рацыя»

16 августа 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске