+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Ірына Купцэвіч: «Дзень Волі — гэта вялікае свята, гэта сапраўдны дзень беларускай незалежнасці»

25 сакавіка – 99-ая гадавіна абвяшчэння Беларуской Народнай Рэспублікі. А ў апазіцыі не сціхаюць спрэчкі – ці лічыць гэты дзень нацыянальным святам, ці праводзіць ганаровае шэсце альбо акцыю сацыяльнага пратэста.

А як лічаць актывісты «Гавары праўду»? Распавядае Ірына Купцэвіч з Бабруйска:

-Дзень Волі для мяне — гэта той дзень, без якога маёй Беларусі магло б не быць наогул. 99 гадоў таму, у вельмі складаны гістарычны момант, нашы папярэднікі прынялі рашэнне аб утварэнні БНР. І няхай для стварэння незалежнай дзяржавы ў той момант у нас не было магчымасцяў, рэсурсаў, умоў, няхай гэтая падзея мела хутчэй знакавы характар, але яна стала лёсавызначальнай для нашай краіны. Гэта быў першы крок да сучаснай дзяржаўнасці незалежнай Беларусі, гэта была дэкларацыя: «Далей дзейнічаць будзем мы». Дэкларацыя аб тым, што мы не маем ніякай патрэбы ў чыімсьці «мудрым» кіраўніцтве звонку, што мы хочам быць самі сабе гаспадарамі. І мы сталі імі, няхай не адразу. Без БНР мы не мелі б і БССР, а былі б, хутчэй за ўсё, рэгіёнам у складзе ўсходняга суседа. Без гэтага кроку мужных людзей у 1918 годзе, які многім з іх далей каштаваў жыцця, мы б і сёння маглі не мець сваёй дзяржавы. Таму гэта вялікае свята, гэта сапраўдны дзень беларускай незалежнасці.

Але сёлета кантэкст вакол 25 сакавіка надзвычай цяжкі. Краіна ў страшным заняпадзе, людзі не могуць забяспечыць свае сем’і і амаль згубілі надзею на лепшае заўтра. І, нібыта гэтага было мала, цяпер 25 сакавіка азмрочана яшчэ і падзеямі, характэрнымі хутчэй для 1937 года, чым для 2017-га. Падступныя арышты ні ў чым не вінаватых людзей, сапраўдных патрыётаў — усё паўтараецца: найлепшых зноў абвінавачваюць у здрадзе. І гэты дзень ужо ніяк не выпадае ўспрымаць святочным у звычайным сэнсе. Але гэта будзе свята народнага гонару і годнасці. Сёлета ў Дзень Волі, як 99 гадоў таму, мы, беларусы, пакажам, што нам абрыдла быць аб’ектамі чужой волі. Мы жадаем быць суб’ектамі волі — сваёй.

www.zapraudu.info

24 марта 2017

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета