+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Ірына Купцэвіч: «У мяне цяпер ёсць каму пазваніць, калі «на раёне» не гараць ліхтары!»

Я выдатна разумею, што мой радыёвыступ пачула мала людзей. Але, між іншым, мне адразу пасля сго патэлефанаваў адзін чалавек, работнік Горсвятла.

Гэтая арганізацыя запальвае асвятленне і робіць аб’езды, правяраючы, як яно працуе, паводле яго слоў. Вельмі абураўся, як гэта я магла сказаць, што ў лесапасадцы на Лынькова няма ліхтароў: яны ж ёсць і гараць!

Я здзівілася, канечне, бо нядаўна там ездзіла вечарамі і звяртала ўвагу наўмысна на ліхтары — бачыла толькі цемру. А ездзіла, бо людзі падчас збору подпісаў мне скардзіліся, што няма асвятлення. Яны праз гэтую лесапасадку ідуць ад тралейбуснага прыпынка, і пасля працы ў цёмны час сутак хадзіць там вельмі страшна. Дык што, мяне людзі падманулі ці ўласныя вочы?

Ну, я гэтаму мужчыну ўсё гэта патлумачыла, пагаварылі. Пад канец размовы ён ужо прызнаваўся, што наогул мае словы правільныя і яму вельмі спадабаліся. Зычыў перамогі на выбарах, усячаскіх удач і благ і ўсяго такога. Дазволіў звяртацца пры патрэбе.

Так што, народ, у мяне цяпер ёсць каму пазваніць, калі «на раёне» не гараць ліхтары, — свісціце, як што якое!

Ірына Купцэвіч

12 февраля 2018

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі