+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Народны іспыт для беларускага парламента

народный референдумЗапрашаем на прэс-канферэнцыю “Народнага рэферэндуму”, якая адбудзецца ў чацвер, 2 кастрычніка.

У дзень адкрыцця восеньскай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь парламентарыям будзе перададзена 50 тысяч подпісаў у падтрымку «Народнага рэферэндуму».

Прэс-канферэнцыя пачнецца аб 11-й гадзіне ў  офісе “Гавары праўду” (вул. Ленінградская, 5-37). Удзел у ёй возьмуць Уладзімір Някляеў, Аляксей Янукевіч, Юрась Губарэвіч і Мечыслаў Грыб.

Яны распавядуць пра працэс збору подпісаў, змест звароту да дэпутатаў, правядзенне грамадскіх слуханняў паводле пытанняў ініцыяванага рэферэндума. Затым асабіста занясуць 50 тысяч подпісаў грамадзян Беларусі ў Дом ураду, дзе месціцца парламент.

Дэпутатаў чакае іспыт: ці здольныя яны сказаць «Так!» волі народа?

zapraudu.info

1 октября 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі