+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Івацэвічы: Валянціну Лазарэнкаву адмаўляюцца друкаваць перадвыбарчую праграму

Праграма кандыдата ў дэпутаты па Івацэвіцкай выбарчай акрузе № 11 ад БСДП (Грамады) і кампаніі “Гавары праўду” Валянціна Лазарэнкава не была надрукавана ў Бярозаўскай раённай газеце “Маяк” 8 верасня, як было дамоўлена.

Калі Лазарэнкаў звярнуўся да галоўнага рэдактара Аляксандра Іванова з пытаннем “чаму”, ён адказаў, што Лазарэнкаў, гаворачы пра недахопы ўлады, не прадставіў дакументаў – подліннікаў, якія падцвярждалі б гэтыя недахопы. Таму катэгарычна заявіў кандыдату, што не будзе наогул друкаваць яго праграмы. Лазарэнкаў звярнуўся са скаргай у акруговую выбарчую камісію. Калі з камісіі патэлефанавалі і сказалі, што гэта не прычына, каб не друкаваць праграму і папярэдзілі Іванова аб адказнасці, то рэдактар Іваноў сказаў, што ён пажартаваў.

Па словах Лазарэнкава, калі Аляксандр Іваноў не надрукуе праграму да 15 верасня і наўмысна зацягне тэрмін, то ён звернецца ў суд і іншыя органы.

Рэдактар раёнкі “пажартаваў” над апазіцыянерам

Галоўны рэдактар Бярозаўскай раённай газеты “Маяк” Аляксандр Іваноў запатрабаваў у кандыдата ў дэпутаты ад Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) і кампаніі “Гавары праўду” Валянціна Лазарэнкава пацвердзіць недахопы ўлады, пра якія той піша ў сваёй выбарчай праграме, афіцыйнымі дакументамі, інакш праграма надрукавана не будзе.

Валянцін Лазарэнкаў звярнуўся са скаргай у Івацэвіцкую акруговую выбарчую камісію № 11:

— Сакратар камісіі патэлефанавала яму, што калі не будзе надрукаваны гэты матэрыял, то камісія зробіць яму папярэджанне, таму што рэдактар не выконвае тое, што яму прапісана законам. Аляксандр Іваноў адказаў, што гэта быў жарт. Нічога сабе жарт, які тычыцца затрымкі публікацыі матэрыяла на цэлы тыдзень!

Па словах Лазарэнкава, калі яго праграма не з’явіцца ў “Маяку” да 15-га верасня (а па дамове павінна была быць 8-га), то ён звернецца ў суд і іншыя інстанцыі для прыцягнення рэдактара-“жартаўніка” Іванова да адказнасці.

zapraudu.info

11 сентября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі