+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Кааліцыя дэмакратычных сіл слухала “Гавары праўду”

На выніковым пасяджэнні каардынацыйнай Рады кааліцыі дэмакратычных сіл Бабруйска, якое адбылось 26 снежня, мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду” зрабілі справаздачу аб сваёй дзейнасці ў 2011 годзе і ў якасці святочнага падарунка ўручылі сваім калегам з дэмакратычных арганізацый кнігі Уладзіміра Някляева.

Распавядае Вольга Піманава, адзін з лідэраў кампаніі “Гавары праўду” ў Бабруйску:

— Год выдаўся вельмі цяжкім і напружаным, але, нягледзечы на гэта, мы здолелі правесці цэлы шэраг разнастайных акцый, сабраць шмат подпісаў за вырашэнне сацыяльных праблем у нашым горадзе. Працы зрабілі шмат, нашы калегі з дэмакратычных арганізацый Бабруйска з гэтым таксама пагадзілісь. Пасля заканчэння справаздачы падаравалі ўсім прадстаўнікам дэмакратычных арганізацый нашага горада, што ўваходзяць у каардынацыйную Раду, прысутным журналістам і шэрагу найбольш актыўных людзей новую кнігу нашага лідара Ўладзіміра Някляева “Лісты да волі”, якую ён напісаў, будучы за кратамі. Усё ж зараз святочныя дні, прыемна атрымоўваць падарункі і не менш прыемна іх дарыць. Мы таксама ад імя “Гавары праўду” павіншавалі з Новым годам і Ражством усіх жыхароў горада Бабруйска, змясціўшы святочныя віншаванні ў газеце “Бобруйский курьер”.

Іван Барысаў

Контакты “Говори правду” в Бобруйске: Медведева Елена, тел: +375443099417, skype : ox3366.yandex.ru

27 декабря 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета