+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

«Кааліцыя шасьці» думае, што рабіць з выбарамі

20 студзеня ў офісе Руху “За Свабоду” адбылася нарада лідараў суб’ектаў “кааліцыі шасьці”.

У яе ўваходзяць: Партыя БНФ, Партыя «Справядлівы сьвет», Аб’яднаная грамадзянская партыя, Рух «За Свабоду», Аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», кампанія «Гавары праўду!».

Абмяркоўвалася стратэгія дзеяньняў беларускай апазыцыі на пэрыяд парлямэнцкай выбарчай кампаніі. Нагадаем, выбары ў Палату прадстаўнікоў маюць прайсьці ў верасьні гэтага года.

Лідары кааліцыі салідарныя ў тым, што стратэгія дзеяньняў абавязкова павінна быць адзінай. Мэтай сустрэчы было якраз узгадненьне формаў і мэтадаў дзейнасьці “кааліцыі шасьці” на час выбарчай кампаніі, каб максымальна скарыстаць яе для вырашэньня шэрагу задач. Найперш — вызваленьне палітвязьняў, дэмакратызацыя выбарчых працэдураў і камунікацыя з насельніцтвам.

“Мы сышліся на тым, што патрэбны шырокі грамадзкі дыялёг наконт фармату ўдзелу дэмакратычных сілаў у сёлетняй выбарчай кампаніі. Павінны прагучаць розныя думкі, прэзэнтавацца розныя магчымыя сцэнары, але пажадана іх зьвесьці, акумуляваць у адзіны сцэнар, выпрацаваць агульную пазыцыю як мага большай колькасьці суб’ектаў як палітычных колаў, так і грамадзянскай супольнасьці. І рашэньне наконт канчатковага сцэнару можа быць прынята на прадстаўнічым мерапрыемстве апазыцыйных сілаў кшталту Кангрэсу”, — распавёў пра зьмест сустрэчы прадстаўнікоў “кааліцыі шасьці” намесьнік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

Першы крок у такім падыходзе быў зроблены ўжо падчас сёньняшняй сустрэчы, на якой выступіў Віктар Івашкевіч, які разам з паплечнікамі прапануе байкот выбараў.

Наступная сустрэча кіраўнікоў уваходзячых у “кааліцыю шасьці” партый і арганізацый адбудзецца ў бліжэйшы панядзелак, 23 студзеня. Па яе выніках мяркуецца падпісаць супольную дэклярацыю.

Крыніца: pyx.by

20 января 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета