+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Калі размарозяць будоўлю корпуса Беларуска-Расійскага ўніверсітэта?

Працягваецца яго ўзвядзенне ўжо амаль 22 гады.

Магілёўскія актывісты кампаніі “Гавары праўду” атрымалі адказы з розных інстанцый, якія сведчаць пра тое, што існуюць праблемы з фінансаваннем будуючагася аб’екта.

Міністэрства адукацыі паведамляе, што яно прадпрымае ўсе намаганні для завяршэння будаўніцтва корпуса і плануе, што ён будзе ўзведзены ў 2015 годдзе.

Кіраўніцтва самаго БРУ інфармуе, што 85% фінансавання паступае з рэспубліканскага бюджэту, а 15% аплачвае сам універсітэт. Свае сродкі яны пералічваюць на будоўлю своечасова, а вось грошы з рэспубліканскага бюджэту паступаюць нерэгулярна.

Магілёўскі гарвыканкам інфармуе, што на 2013 год прадугледжана выдзяленне сродкаў на будаўніцтва ў памеры 4,5 мільярдаў рублёў і што паступяць яны ў другім квартале бягучага года.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, якому перадалі функцыю заказчыка будаўнічага аб’екта, інфармуе пра тое, што няма рознагалоссяў з заказчыкам і генеральным падрадчыкам “Лаўсанбуд”, аднак на самой справе гэта таксама з’яўляецца адным з краевугульных камянёў гэтай будоўлі.

Сітуацыю каментуе грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі:

— Я тэлефанаваў у Менск, у Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт, якому перадалі функцыі заказчыка будаўніцтва гэтага корпуса БРУ. Там мне паведамілі, што яны не хочуць прымаць аб’ект, бо там вельмі шмат парушэнняў. Прыёмка расцягулася ўжо амаль на год праз разнастайныя недаробкі.

Грамадскі актывіст адзначае, што пакуль няма  сродкаў на будаўніцтва аб’екта, не вырашаны пытанні з перадачай будоўлі іншаму заказчыку, прастойвае вежавы кран, бытоўкі, за якія трэба плаціць грошы штодня, а студэнты працягваюць заставацца без вучэбнага корпуса і спарткомплекса.

— Гэтая будоўля з’яўляецца яскравым сведчаннем таго, як нашыя ўлады ставяцца да нашых будучых спецыялістаў і да іх здароўя. Ва ўніверсітэце няма свайго спорткомплекса і большасць студэнтаў у любое надвор’е мусяць знаходзіцца на вуліцы. Акрамя таго ўніверсітэту не хапае новых лабараторый. Кожны год рэктар універсітэта гаворыць, што хутка студэнты будуць вучыцца ў новым корпусе, аднак усё гэта з’яўляецца штогадовай хлуснёй.

Актывіст адзначае, што і надалей збіраецца вырашаць пытанне з недабудаваным корпусам універсітэта БРУ.

— Я ўжо збіраў подпісы за тое, каб паскорыць гэтую будоўлю. Падпісалася амаль 80 студэнтаў, прычым не толькі беларусы, але і расіяне, туркмены і кітаец. Думаю, што трэба арганізаваць больш масавы збор, каб да будоўлі была прыцягнута большая ўвага і каб у канцы гэтага года ў ім пачалі вучыцца студэнты, — гаворыць Паўлоўскі.

Грамадскі актывіст адзначае, што сам раней працаваў рабочым-мулярам і ведае, што гэты аб’ект пры інтэнсіўным будаўніцтве можна завершыць у канцы года – галоўнае, каб кантраляваць працэс пачалі высокапастаўленыя службовыя особы.

Ян Праўдалюбаў, zapraudu.info

7 июня 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета