+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу аб забароне акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага

Адпаведнае паведамленне 18 лютага з Жэневы атрымаў вядомы грамадскі ды палітычны дзеяч, актывiст «Гавары праўду»  Юры Варонежцаў.

Воронежцев

Камітэт па правах чалавека ААН паведамляе аб рэгістрацыі скаргі, якую ён разам з гомельскімі праваабаронцамі Анатолем Паплаўным і Леанідам Судаленка падаў у сувязі з забаронай у абласным цэнтры 4 жніўня 2013 года вулічнага шэсця ў падтрымку палітычнага зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.   

Юры Варонежцаў просіць Камітэт ўстанавіць факт парушэння з боку дзяржавы яго і праваабаронцаў правоў на свабоду правядзення мірнага сходу і свабоду выказвання меркавання і рэкамендаваць беларускаму ўраду прывесці закон «Аб масавых мерапрыемствах», а таксама рашэнне мясцовай улады аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі.

Згодна з працэдурай, пасля рэгістрацыі скаргі яна накіроўваюцца Ураду краіны, які цягам шасці месяцаў павінен даць свой каментар. Аўтару скаргі прадастаўляецца магчымасць пракаментаваць каментар Ураду, пасля чаго скарга чакае чаргі на разгляд, якая складае зараз у Камітэце па правах чалавека ААН ад 2-х да 3-х гадоў.

Напамятаем, раней Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў скаргу былога мэра Гомеля Святланы Гальдадэ, якая разам з праваабаронцамі скардзіцца на забарону мірнага сходу ў падтрымку Алеся Бяляцкага 4 жніўня 2012 года. Таксама ў КПЧ ААН разглядаецца скарга праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі аб забароне акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў год яго затрымання — 4 жніўня 2011 года.

«Гомельская вясна»

18 февраля 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам