+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Кампанія “Гавары праўду!” дапамагла дзецям

Мінулымі днямі ў дзіцячым доме Оршы было зладжана маленькае спартовае свята. Нагода падарункі ад новых сяброў.

Тыдзень таму актывісты кампаніі “Гавары праўду!” арганізавалі сярод сваіх чальцоў збор сродкаў у дапамогу гэтай установе. У выніку, адгукнулася даволі шмат людзей і некаторыя грамадскія арганізацыі.

Так, праваабарончы цэнтар «Вясна» дадаў да падарункаў два кампутары, маладзёжная арганізацыя “Звяз” перадала канцылярскія прыналежнасці і дапамагла сабраць некаторую суму грошай.

Акрамя названых рэчаў, дзецям былі перададзеныя спартовы інвентар, цацкі, спартовы абутак і шмат салодкіх падарункаў.

У адказ на падарункі жыхары дзіцячага дому зладзілі невялікую спартакіяду з удзелам актывістаў кампаніі.

Сяргей Белагорцаў, zapraudu.info

На фота: каардынатар кампаніі “Гавары праўду”, старшыня Аршанскага маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Звяз» Аляксандар Шутаў пад час мерапрыемства ў дзіцячым доме.

Контакты «Говори правду!» в Орше

30 сентября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі