+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Кампанія “Гавары праўду” прапануе вылучыць Міколу Статкевіча адзіным кандыдатам ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года

Вылучыць Міколу Статкевіча адзіным кандыдатам ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года прапанавала кампанія “Гавары праўду”.

Маўляў, і выбараў у нас няма, і невядома, ці здолеюць дэмакраты ўвогуле вызначыцца з кандыдатурай адзінага. А так хоць кампанію ў падтрымку годнага чалавека правядуць, тлумачыць Еўрарадыё сэнс прапановы намеснік лідара “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў.Андрэй Дзмітрыеў: “Прапанова такая: калі вы рэальна баіцеся, што нехта іншы, а не вы, стане адзіным, калі ўсе кажуць, што на выбарах 2015 года перамагчы немагчыма, то давайце ўвогуле сыдзем з гэтай пляцоўкі. Давайце тады зробім маральную справу: раскажам грамадству пра наяўнасць у краіне палітзняволеных, што гэтым палітзняволеным сёння можа стаць кожны, што гэтая праблема ўплывае і на нашую эканоміку. І збіраючы подпісы са самога Статкевіча, мы зробім сапраўдную маральную кампанію”.

ДмитриевПа словах Дзмітрыева, гэтая ідэя была прапанаваная ўсім палітычным партыям, і яны ўзялі час да 22 жніўня, каб над ёй падумаць.

Еўрарадыё вырашае не чакаць так доўга. Як высвятляецца, недарэмна. Так, у партыі левых “Справядлівы свет” ідэю “някляеўцаў” абмяркоўвалі 13 жніўня на адмыслова сабраным з гэтай нагоды Бюро ЦК, кажа намеснік старшыні партыі Валерый Ухналёў.

Валерый Ухналёў: “Мы супраць такога рашэння, бо, зразумела, не зарэгіструюць ні ініцыятыўную групу, немагчыма будзе правесці ніякай кампаніі. А гэта практычна байкот прэзідэнцкай кампаніі, мы не зможам праводзіць працу з насельніцтвам. Наша партыя лічыць, што байкатаваць любыя выбары — гэта няправільна. Мы павінныя выбіраць фармат удзелу ў выбарах і шукаць магчымасці працы з насельніцтвам падчас кампаніі”.

uhnalev1

Такой жа пазіцыі прытрымліваецца і лідар Руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч. Праўда, аргументы для адмовы Статкевічу знаходзіць іншыя. Маўляў, абранне яго адзіным зашкодзіць і самому палітвязню, і ўсёй апазіцыі, і нават… Еўропе!

Аляксандр Мілінкевіч: “Выглядае прыстойна, а вынікам будзе адмоўная перспектыва для апазіцыі, для дэмакратаў, для Еўропы і для самога Міколы. Бо калі Міколу абраць адзіным кандыдатам, то гэта нават тэарэтычныя шансы на яго датэрміновае вызваленне знішчыць. Акрамя таго, гэта будзе амаль фактычны зыход апазіцыі з удзелу ў прэзідэнцкай кампаніі. Таму думаю, што гэта не на карысць ні Міколу, ні апазіцыі — апазіцыя ў такім выпадку маргіналізуецца”.

ryb6

Амаль слова ў слова паўтарае аргументы на карысць адмовы Мікалаю Статкевічу ў вылучэнні на адзінага і намеснік лідара Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Няўжо пагроза страціць перспектыву ўдзелу ў выбарах, якіх па іх жа словах няма, важнейшая за магчымасць правесці кампанію салідарнасці з палітвязнем, цікавіцца Еўрарадыё.

Рыгор Кастусёў: “Калі гэта кампанія ў падтрымку Міколы Статкевіча і салідарнасці з ім, то адназначна Партыя БНФ гатова ў ёй удзельнічаць, я гатовы ў ёй удзельнічаць. Але калі абмежавацца толькі спробай яго вылучэння, то гэта кампанія будзе абмежаваная (этапам збору падпісаў для падачы на рэгістрацыю ў ЦВК кандыдатам у прэзідэнты — Еўрарадыё). Мы павінныя гэта ўлічваць”.

ram_kastus_4

Пазіцыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі, агучаная для Еўрарадыё намеснікам лідара АГП Львом Марголіным, больш прагматычная: яны не кажуць ні “так” Міколу Стакевічу, ні “не”. А задаюць пытанні ініцыятарам яго вылучэння.

Леў Марголін: “Той, хто вылучыў гэту кандыдатуру, павінен не проста так сказаць: “Мы прапануем вылучыць Статкевіча!”, а прапанаваць нейкі сцэнар. Калі будзе такі сцэнар, які пакажа, якім чынам можна падняць народ і прымусіць уладу рэабілітаваць Статкевіча і зарэгістраваць яго, тады можна з гэтым пагадзіцца”.

margol

Але, прызнаецца суразмоўца Еўрарадыё, нават калі б такі сцэнар існаваў, то ён “не вельмі рэальны для выканання”. А значыць, і гэтая палітычная структура не падтрымае кандыдатуру Міколы Статкевіча ў якасці адзінага кандыдата ад апазіцыі.

«Европейское радио для Беларуси»

Фота: Змітра Лукашука, nn.by

17 августа 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі