+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Кампанія назірання “Права выбару” пашырае склад удзельнікаў і распрацоўвае змены ў выбарчае заканадаўства

24 лютага адбылося пасяджэнне рады кампаніі назірання «Права выбару”.

У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый-заснавальнікаў кампаніі: Беларускай сацыял-дэмакратычный партыі (Грамада), Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, кампаніі «Гавары праўду”, Партыі БНФ і Руху «За свабоду”.

На пасяджэнні быў зацверджаны план кампаніі, вырашана на працягу месяца ў ва ўсіх абласцях правесці сходы па стварэнні рэгіянальных аддзяленняў кампаніі назірання. Прынята рашэнне пра пашырэнне складу ўдзельнікаў. Такім чынам, сябрамі кампаніі сталі яшчэ дзве арганізацыі: Беларуская партыя «Зялёныя” і Прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці.

Апроч таго, было прынятае рашэнне прапанаваць пакет зменаў і дапаўненняў у выбарчае заканадаўства, якія дазволяць зрабіць выбарчы працэс максімальна празрыстым і ствараюць механізм рэальнага падліку вынікаў галасавання. Распрацаваныя кампаніяй «Права выбару” змены і дапаўненні ў Выбарчы кодэкс улічваюць праўкі, унесеныя ў ВК пасля апошняй выбарчай кампаніі, а таксама скіраваныя на выпраўленне выяўленых хібаў падчас апошняй кампаніі назірання. Прапановы будуць перададзеныя ў ЦВК цягам месяца. Прапанаваныя змены будуць прадстаўлены грамадскасці ў бліжэйшы час.

«Новы час»

28 февраля 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі