+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Кампанія “За чыстае паветра!” працягваецца ў Брэсце

Актывісты кампаніі «Гавары праўду» працягваюць змагацца “За чыстае паветра!” у горадзе над Бугам. Больш за 1000 подпісаў з гэтай нагодаю было перададзена ў Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт. 

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-гігіенічным дабрабыце насельніцтва», грамадзяне, якія падпісаліся, лічуць неабходным правесці распрацоўку мерапрыемстваў, накіраваных на вырашэнне пытання неспрыяльнага ўздзеяння забружданага навакольнага асяроддзя каля ракі Мухавец на здароўе насельніцтва.

Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Ганна Канюс падкрэсліла, што праблемы патрабуюць вырашэння:

— Мы накіравалі гэта ўсё ў гарадскі выканаўчы камітэт з такой надзеяй, што праблема, якую мы адкрылі, якую нам жыхары падказалі, будзе вырашацца, і гэта не будуць проста лісты ў пустату ці ў нейкую вялікую сметніцу. Бо гэта просьба ад жыхароў, каб гарадскія ўлады рабілі адпаведную справу і ведалі, якія ёсць у горадзе праблемы.

Падчас збору подпісаў актывісты выявілі шэраг іншых праблем, звязаных з санітарна-гігіенічным станам тэрыторый горада над Бугам. Жыхароў мікрараёна «Кавалёва» турбуе санітарна-эпiдэмiялагiчны стан пажарнага вадаёма і прылеглай тэрыторыі ў раёне вуліц Кар’ерная і Ясенева. Жыхары дома № 30 па вуліцы Прыгараднай дадаткова выказалі сваю заклапочанасць з нагоды дрэннага абслугоўвання дома камунальнікамі.

20 января 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі