+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Кандыдат у дэпутаты Арцём Лява пратэстуе супраць затрымання давераных асобаў

Сябра Руху «За Свабоду», кандыдат у дэпутаты Арцём Лява, які балатуецца ад Партыі БНФ па Фрунзенскай выбарчай акрузе № 101 горада Мінска мяркуе, што затрыманні актывістаў Ягора Віняцкага, Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашава носяць адвольны характар і накіраваныя на стварэнне перашкодаў кампаніі «Байкот-101».

«Перакананы, маіх давераных асобаў Ягора Віняцкага, Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашава затрымалі адвольна, супраць іх сфабрыкавалі адміністрацыйныя справы, каб перашкодзіць правядзенню паўнавартаснай кампаніі агітацыі за байкот у 101-й выбарчай акрузе», – лічыць кандыдат у дэпутаты Арцём Лява.

Нагадаем, Аляксандр Арцыбашаў пакараны трыма суткамі арышту судом Кастрычніцкага раёна Мінска, Павал Вінаградаў атрымаў 5 сутак па рашэнні суда Маскоўскага раёна. Маладзёны былі затрыманыя яшчэ 7 верасня і змешчаныя пад варту на Акрэсціна. Ягор Віняцкі быў затрыманы ў сябе дома 5 верасня і адвезены туды ж. У яго канфіскавалі агітацыйныя матэрыялы. На наступны дзень суд Першамайскага раёна на падставе складзенага міліцыянтамі пратаколу (артыкул 17.1 КоАП – «Дробнае хуліганства») вынес пакаранне ў выглядзе 7 сутак арышту.

Акруга, дзе балатуецца Арцём Лява, абраная для рэалізацыі кампаніі актыўнага байкоту. У ёй бяруць удзел прадстаўнікі Руху «За Свабоду», Партыі БНФ, грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», яе моладзевай структуры «Zмена». Пра сваё далучэнне да байкоту ў гэтай акрузе заявілі таксама прадстаўнікі партыі «Справядлівы свет».

Крыніца: Навіны Беларусі (сайт Рух «За Свабоду»)

11 сентября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі