+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Кандыдату ў дэпутаты Леаніду Дубаносаву не дазволілі правесці пікеты

ДубоносовКандыдату ў дэпутаты Мікашэвіцкага гарадскога савета, актывісту «Гавары праўду!» Леаніду Дубаносаву не дазволілі правесці пікеты ў месцах, спецыяльна вызначаных для правядзення перадвыбарчых мерапрыемстваў.

Адмова падпісана кіраўніком гарадскога выканаўчага камітэта Анатолем Давыдовічам, кажа Леанід Дубаносаў:

— На 15 адмоўлена, але прычына не патлумачана. На 16 чысло адмоўлена таму, што каля Палаца культуры будзе праводзіцца нейкі дзіцячы конкурс. Вырашыў каля бібліятэкі правесці пікет, мне зноў жа адмовілі таму, што каля бібліятэкі за дзень да гэтага ўжо напісаў заяву Сушко Юрый Міхайлавіч, што ён будзе праводзіць пікет з 10 раніцы да 8 вечара.

Па словах Дубаносава, Юрый Сушко – праўладны кандыдат, былы начальнік Леаніда, які звальняў яго з прадпрыемства “Граніт”, як актывіста свабоднага прафсаюза ўвесну 2013 года.

Перад напісаннем заявы на новае месца пікета, Дубаносаву было сказана, што там дазваляецца правесці пікет.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

16 марта 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета