+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Капітальны рамонт замянілі касметычным (фота)

Ужо некалькі гадоў жыхары дома № 2 па вуліцы Гагарына ў горадзе Белаазёрску змагаюцца з мясцовай гаспадаркай і іншымі ведамствамі за правядзенне капітальнага рамонту. Іх дому 51 год.

Ён знаходзіцца насупраць гарвыканкама, таму пару гадоў назад, упершыню за ўсю гісторыю дома, быў зроблены касметычны рамонт, кажа старэйшая па дому Наталля Бухта.

— З выгляду наш дом прыгожы. Але дах у нас працякае, яго даўно абяцаюць пачыніць. Балконы таксама ў аварыйным стане. Прасілі нас падпісацца, каб на іх не выхадзілі. Ніхто іх таксама не рамантуе. Замазалі, затынкавалі — і ўсё. Знізу нібыта прыгожа. Лічыцца, што ў доме праходзіў капітальны рамонт. Яны далі нам адказ, што ў 2011 годзе будзе праводзіцца капітальны рамонт. І нічога пакуль няма. На самой справе, колькі ўжо плоцім і нічога не робіцца. У падвалах страшная антысанітарыя. Усё гнілое, трубы працякаюць. І дзверы трэба рамантаваць, і ганак.

Па словах актывіста кампаніі “Гавары праўду” Валянціна Лазарэнкава, да якога людзі звярнуліся за дапамогай, дырэктар мясцовай камунальнай гаспадаркі Ігар Саліта сказаў спачатку, што нічога не абяцалі, затым, прыперты фактамі, паправіўся, што абяцалі пры наяўнасці грашовых сродкаў. Насамрэч у паперы пра сродкі нічога няма.

Кропкі над “і” расставіў старшыня гарвыканкама Вячаслаў Дамброўскі. Ён паведаміў, што на чарзе капітальнага рамонту такога дома няма. Выходзіць, людзей у чарговы раз абманулі, кажа Валянцін Лазарэнкаў.

Крыніца: Радыё Рацыя

17 мая 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета