Караткевіч разграміла Лукашэнку ля Цэнтральнага ўніверсама ў Мінску (відэа)
Ля мінскага ўніверсама “Цэнтральны” ўжо некалькі дзён побач стаяць пікеты Лукашэнкі і Караткевіч. Еўрарадыё падгледзела, чый збірае больш подпісаў.
Аўторак, 28 ліпеня, 11.38. Не гадзіна пік, але мінакоў у цэнтры Мінска даволі шмат. Самым бессаромным чынам стаўлю насупраць пікетаў-антаганістаў камеру на штатыў і пачынаю фіксаваць усё, што ля іх адбываецца. Ужо праз пяць хвілін настолькі ўцягваюся ў спаборніцтва двух палітычных лагераў, што гадзіна пралятае зусім непрыкметна.
Першы подпіс атрымлівае Аляксандр Рыгоравіч. Недзе ў 11.50 малады мужык падыходзіць з пашпартам да трыбуны пікета дзейнага кіраўніка краіны. Падыходзіць, падпісваецца і… пераходзіць да пікета пад бела-чырвона-белым сцягам, каб паставіць свой подпіс і там. 1:1. Але ненадоўга. Караткевіч адыгрываецца літаральна праз хвіліну — 1:2. Яшчэ праз пяць мужык з торбай раўняе лік — 2:2. Што было далей — пабачыце на вострасюжэтным відэа.
Агулам за гадзіну назіранняў да пікета Аляксандра Лукашэнкі падышло пяць чалавек. Да пікета Караткевіч — 34. Мы ўлічвалі толькі тых людзей, якія хаця б на дзясятак секунд спыняліся ля стэндаў.
Крыніца: Еўрарадыё, аўтары: Алесь Пілецкі, Віталь Ругайн
29 июля 2015
Теги: Беларусь, выборы 2015, президент, Татьяна Корокевич, Минск
Коментарии
Добавить комментарий
Вы должны быть авторизованы для комментирования.